Данскер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыжацкі замак Марыэнвэрдэр (Квідзын), наперадзе — вежа-данскер

Данскер (па-нямецку: Dansker) — прыбіральня ў замках-канвэнтхаўсах Тэўтонскага ордэна у форме эркера ці моцна высунутай за пэрымэтр абароны вежы і галерэі-ходу да яе.

Вежы-данскеры ў прускіх канвэнтаўсах часта інтэрпрэтуюць, як вельмі дасканалы абарончы элемэнт. Бо мала хто можа ўявіць, што рыцары будуць выдаткоўваць такую велізарную колькасьць матэрыяльных рэсурсаў, каб змураваць сабе прыбіральню. Гэты фэномэн, аднак, тлумачыцца асаблівай культурай манаскага рыцарскага ордэну.

У ВКЛ пераймалі таксама можна сустрэць данскеры ў выглядзе эркераў у некаторых замках (Наваградзкі замак, Троцкі астраўны замак).

Назва данскер паходзіць ад сатырычнага параўнаньня рыцарамі сваёй прыбіральні з моцным местам Данцыгам (сучасны Гданьск), які паўстаў супраць кіраваньня Тэўтонскага Ордэну і перайшоў пад юрысдыкцыю Польшчы.