Дажыць да сьвітаньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дажыць да сьвітаньня
па-беларуску: Дажыць да світання
Жанр: аповесьць
Аўтар: Васіль Быкаў
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1972
Публікацыя: 1973
Электронная вэрсія

«Дажыць да сьвітаньня» — аповесьць беларускага пісьменьніка Васіля Быкава, напісаная ў 1972 годзе. Надрукавана ў часопісе Маладосць №1 за 1973 год[1]. У тым самым годзе аповесьць на расейскай мове была надрукаваная ў часопісе Нева, а яго рэдактар Нікольскі вылучыў твор на прэмію СССР. У 1974 годзе за аповесьці «Абэліск» і «Дажыць да сьвітаньня» Быкаў быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увосень 1941-га, падчас бітвы пад Масквою, дзесяць байцоў на чале зь лейтэнантам пайшлі ў варожы тыл, каб падарваць базу з боепрыпасамі. Не знайшоўшы яе на месцы, лейтэнант вяртае назад асноўную групу, а сам застаецца з маладым байцом, каб працягваць пошук…

Літаратурныя асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры чытаньні аповесьці няма адчуваньня, што сюжэт адмыслова прыдуманы. У гэтай ваеннай драме паказана натуральная рэалістычная чарада падзей з жыцьця ваенных разьведчыкаў. Літаральна гадзіна за гадзінай апісваецца падрыхтоўка, і сам рэйд у тыл немцаў, а таксама трагічна-кранальнае яго завяршэньне. Лейтматывам твору можна назваць фразу аб тым, што «вайна бязьлітасная да кожнага, але першым на фронце гіне баязьлівец, — менавіта той, хто больш за ўсіх даражыць сваім жыцьцём».

Першапачаткова Быкаў напісаў аповесьць на беларускай мове, а потым сам пераклаў яе на расейскую.

Экранізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле аповесьці ў 1975 годзе быў зьняты аднайменны фільм. Сцэнарыстамі выступалі сам Быкаў і Віктар Сакалоў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Доўгая дарога дадому. Васіль Быкаў

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]