Гертруда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gertrud
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gero + Trudo
Іншыя формы
Зьвязаныя імёны Thrudger
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гертруда»

Гертруда — жаночае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гертруда, Гердруда або Гіртруда (Gertrud, Gerdrud, Girtrudis) і Трудгер (Thrudger) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3], а аснова -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гендрута, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Genedrudis, Cundrud) — ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gertrud (Gertrudis, Girtrud, Girtrudis)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояре господарьскии Сомилишское волости… Стасева Кгертруда съ сыномъ своимъ Щастнымъ (1510—1517 гады)[6]; filias quoque duas Gerthrudam et Annam… Gertruda… quae procreavit Giertrudam (2 чэрвеня 1586 году)[7]; Ród Pietraszewiczów: p. Giertruda Pietraszewiczowa (1690 год)[8]; Gertruda Lisowska (28 лістапада 1768 году)[9]; Gertruda Styrnowa (5 жніўня 1779 году)[10]; Gertruda Żydelowna (22 лістапада 1791 году)[11]; Gertruda Kanaczycowa (8 чэрвеня 1795 году)[12]; Gertruda Szynderowna (28 студзеня 1797 году)[13].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 425, 578.
  2. ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 273.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 67, 272.
  6. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 128.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 276 (62) (1584, 1586, 1597). — Vilnius, 2010. P. 133—134, 136.
  8. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 152.
  9. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1765—1769 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  10. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1778—1779 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  11. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1791—1794 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  12. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1795 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  13. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1797 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA