Георг Нэсэльман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георг Нэсэльман
па-нямецку: Ferdinand Nesselmann
Дата нараджэньня 24 лютага 1811(1811-02-24)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 студзеня 1881(1881-01-07)[1] (69 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак матэматык, індоляг, арабіст, гісторык матэматыкі, прафэсар унівэрсытэту
Месца працы

Георг Генрых Фэрдынанд Нэсэльман (ням. Georg Heinrich Ferdinand Nesselmann; 24 лютага 1811 — 7 сьнежня 1881) — пруска-нямецкі мовазнаўца. Аўтар тэрміну «балты» (увёў у навуковы ўжытак у 1845 годзе).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атрымаў адукацыю ў Кёнігсбэрскім унівэрсытэце. У 1843 годзе стаў экстраардынарным, а ў 1859 годзе ардынарным прафэсарам арабістыкі і санскрыту ў ім жа.

У 1879 годзе стаў адным з заснавальнікаў Летувіскага літаратурнага таварыства[2].

Навуковая і твочая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар слоўнікаў летувіскай («Wörterbuch der littauischen Sprache», Кёнігсбэрг, 1851) і балтыйскай прускай («Thesaurus linguae prussicae», Бэрлін, 1865) моваў.

Пераклаў творы Крысьціёнаса Данэлайціса на нямецкую мову. Склаў зборнік летувіскіх народных песень на нямецкай мове («Lithuanische Volkslieder etc.», Бэрлін, 1853).

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Летувізацыя

Дзеля штучнай папулярызацыі назвы «летувінінкі» ў 1850 годзе заявіў у сваім слоўніку, нібы расейскія летувісы, або жамойты, называюць прускіх летувісаў «Létuwninkai kalninni» з прычыны ўзгорыстай мясцовасьці[a][3]. Неўзабаве, аднак, мовазнаўца Станіслаў Мікуцкі паказаў, што Нэсэльман напраўду ўзяў адпаведную назву з выдадзенай у 1842 годзе кнігі Сыманаса Даўкантаса «Лемантар летувіска-горнай і жамойцкай моваў» («Abecieļa lîjtuwiû-kalnienû ir źiamajtiû kałbos», сучаснае летувіскае «Abėcėlė lietuvių-kalnėnų ir žemaičių kalbos»), памылкова прыняўшы азначэньне «летувіска-горны» за сынонім «пруска-летувіскі»[4]. Апроч таго, Мікуцкі засьведчыў, што слова «kalnėnai» ('горныя, горцы') Даўкантас проста выдумаў[b][4].

Спроба Нэсэльмана назваць «летувісамі-горнікамі» прускіх летувісаў знайшла свой працяг у прэсе, калі ў 1867 годзе ў некалькіх выданьнях перадрукавалі артыкул з The Pall Mall Gazette(en), у якім аўтар даводзіў, што згадка ў тагачаснай расейскай статыстыцы пра «Zmudzo-Lethonians» як апошніх з «старажытных прусаў» ёсьць няслушнай, бо «…тэрмін жамойт… азначае нізоўца, у адрозьненьне ад летувісаў-вярхоўцаў Прусіі. <…> Але гэтыя жамойты ня ёсьць прусамі, але сапраўднымі летувісамі…»[c][5][6][7].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ням. «Létuwninkai kalninni werden die Preußischen Littauer von den Russischen (Zémaiczei) genannt wegen des hügligen Terrains»
  2. ^ рас. «выдуманное г. Довконтом слово kalnienaj (горные, горцы)»
  3. ^ анг. «…term Zemaitis… meaning a Lowlander, as opposed to the Upper Lithuanians of Prussia. <…> But these Samogitians are not Prussians, but true Lithuanians…»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Вольтер Э. А. Литовское литературное общество // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1896 Т. XVIIa. — С. 817—818.
  3. ^ Nesselmann G. H. F. Wörterbuch der littauischen sprachen. — Königsberg, 1850. S. 174.
  4. ^ а б Известия Императорской Академии наук по Отделению русского языка и словесности. Т. 4. — СПб., 1855. С. 109.
  5. ^ Trübner’s American and Oriental Literary Record. Nr. 23—24, 1867. P. 417.
  6. ^ The Eclectic Magazine: Foreign Literature. Vo. VI, 1867. P. 381.
  7. ^ Public Opinion. Vol. XI, 1867. P. 131.