Гедзель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gedel
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Geda + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гедзіла, Гідэль, Гетула, Кетэль, Кіцела, Кіціла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гедзель»

Гедзель (Гетула, Кетэль), Гедзіла, Гідэль (Кіцела, Кіціла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гадзіла, Гадула, Гедзел, Геціла, Гіціла, Каціла або Кеціл (Gadilo[1], Gadulo[2], Gedel, Getilo, Gitila[3], Catilo[4], Ketil) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[6] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Ketel, Ketla, Kitel, Kityl, Kitla[8]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавалі імёны Гадала і Гадзюла: Gadala (1494 год)[9], Gadzyula (XV ст.)[10].

У Прусіі бытавала імя Гедзел: Gedele (1375 і 1421 гады)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Budr Gediłowicz (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[12]; въ Сомилишъской волости… люди… Пунь Китиловичъ (1529 год)[13]; Anną Gabrielową Kidelową… Gabrielowa Kidelową… Obwiniona w czarodzieystwie Kidelowa (18 чэрвеня 1757 году)[14].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кетэлі (Ketel) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[17].

Гідэлевічы (Gidelewicz) — літоўскі шляхецкі род[18].

Гетулевічы (Gietulewicz) — літоўскі шляхецкі род з Аршанскага павету[19].

Гідлевічы (Gidlewicz) гербу Газдава — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[20].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Гедзелішкі, на гістарычнай Віленшчыне — Гадзілуны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  2. ^ Francovich-Onesti N. Vestigia longobarde in Italia (568—774). Lessico e antroponimia. — Roma, 1999. P. 193.
  3. ^ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 324.
  4. ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 250.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 563.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 127, 131.
  9. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 7. — Wrocław, 1984. S. 62.
  10. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 73.
  11. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 30.
  12. ^ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 45.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 348.
  14. ^ Raganu teismai Lietuvoje. — Vilnius, 1987. P. 374—375.
  15. ^ Testamenty mieszkańców lwowskich z drugiej połowy XVI i z XVII wieku. — Warszawa, 2017. S. 58.
  16. ^ Яўген Анішчанка, Полоцкая коллегия езуитов 1680 год. Имение, Архіў гісторыка Анішчанкі, 26 ліпеня 2017 г.
  17. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 101.
  18. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 275.
  19. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 284.
  20. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 272.