Гданьская затока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гданьская затока
Этымалёгія Гданьск
Краіны вадазбору
Найб. глыбіня 120 м

Ґданьская затока, Ґданьская бухта (па-польску: Zatoka Gdańska, па-кашубску: Gduńskô Hôwinga, па-нямецку: Danziger Bucht) — затока ў паўночна-ўсходняй частцы Балтыйскага мора. Аточаная Зэмляндзкім паўвостравам (мысам Таран на ўсходзе) й паўвостравам Хэль (на захадзе). Адкрытая на поўначы, заходзіць на зямлю на 74 км. Шырыня на ўходзе 107 км. Глыбіня да 115 м у цэнтральнай частцы.

Названа па месту Ґданьску, якое месьціцца на беразе гэтае затокі.

У затоку ўпадае рэка Вісла і велізарная колькасьць іншых меньшых рэчак. Воды Прэґелі цераз Калінінградзкую затоку (якая адцінкавана Балтыйскай пярэспай) і Пілаўскай пратокай , таксама даходзяць да Ґданьскае затокі. Прытокі меньш чым за 0,1 м. Салонасьць 7-8 ‰.

Найхаладнейшая тэмпература была зафіксавана ў 1929 годзе — мінус сорак градусаў.

Узьбярэжжа затокі адміністрацыйна адносіцца да Расеі Калінінградзкае вобласьці й Польшчы

На беразе Ґданьскае затокі месьцяцца буйныя месты Ґдыня, Ґданьск, Пілава (галоўная база Балтыйскага флёту Расеі) і места Пальвева.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]