Гарадзецкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарадзецкі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларуская ССР
Статус раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Гарадзец
Дата ўтварэньня 1924
Дата скасаваньня 1927
Насельніцтва
  • 25 685 чал. (1925)
Час існаваньня 19241927
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гарадзе́цкі раёнадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1924—1927 гадах. Плошча 500 км², насельніцтва 25 685 чал., 119 населеных пунктаў (1925). Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Гарадзец.

Утварыўся 17 ліпеня 1924 году ў складзе Бабруйскай акругі. З 20 жніўня 1924 году падзяляўся на 7 сельсаветаў: Вішанскі, Гарадзецкі, Курганскі, Маластралкоўскі, Меркулавіцкі, Прыбарскі, Стоўпенскі (Стаўпнянскі). 21 жніўня 1925 году створаны Сьвяцкі (Сьвяткаўскі) сельсавет. Па скасаваньні (4 жніўня 1927 году) тэрыторыя ўвайшла ў склад Рагачоўскага раёну[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 472

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]