Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі
Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сьвятаполк-Мірскі.
Вінцэ́нт Сьвятапо́лк-Мі́рскі — князь, актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальнага руху. Сябра Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ў Вільні. Удзельнік Беларускай канфэрэнцыі ў Вільні ў студзені 1918 году, уваходзіў у прэзыдыюм арганізацыйнага камітэту ў справе яе скліканьня і разам з Іванам Луцкевічам выступіў на ёй з рэфэратам «Школьная справа». Разам з Вацлавам Ластоўскім заснаваў Беларускае дабрачыннае таварыства «Золак», якое ўтрымлівала ў Вільні дзіцячы прытулак і школу.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Цярэшчанка К. Мой удзел у беларускім руху / Кузьма Цярэшчанка // ARCHE. — 2011. — № 11. — С. 66.