Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
21 лістапада:
1368 — Тросьненская бітва паміж войскам ВКЛ на чале зь вялікім князем Альгердам і старажавым атрадам Маскоўскага княства
1905 — апублікаваны артыкул Альбэрта Айнштайна (на выяве) «Як інэртнасьць цела залежыць ад унутранай энэргіі?», які абгрунтаваў эквівалентнасьць масы і энэргіі
1910 — у Менску адбылося ўрачыстае асьвячэньне касьцёла сьвятых Сымона і Алены
1920 — разгортваецца Слуцкі збройны чын. Рада Случчыны заклікае сялянства «на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах»
1926 — створаны другі Беларускі дзяржаўны тэатар (БДТ-2) (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа)
Нарадзіліся
1694: Вальтэр — францускі філёзаф