Вікінт (імя)
Вікінт лац. Vikint | |
Wikind | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Witt + Kindo |
Іншыя формы | |
Вытворныя формы | Вітыкінд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вікінт» |
Вікінт — мужчынскае імя.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Віцікінд, Віцікінт або Вікінд (Witikind, Witikint, Wikind) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Віталт, Вітарт; германскія імёны Wittenus, Witolt, Witard) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[2], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[3], а аснова -кінд- (-кінт-) (імёны ліцьвінаў Кінціла, Кіндэр; германскія імёны Kintilo, Kinder) — ад гоцкага і германскага kinds 'дзіцё, род'[2]. Такім парадкам, імя Вікінт азначае «дзіцё мудрасьці»[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Выкынтъ (умова 1219 году); со Выконтомъ… пославшима Выкыньта… со Выкынтомь… ко воуеви своемоу Выкынтови… Выкинтовъ именемь Твиреметь (Галіцка-Валынскі летапіс).
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вікінт († каля 1253) — літоўскі князь, які ў мірнай умове 1219 году разам з Гердзівілам называецца «жамойцкім князем»
- Вікінт — легендарны князь Жамойці, сын легендарнага князя Мантывіла
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1567.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 291.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)