Вязель рознакаляровы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вязель рознакаляровы

Вязель рознакаляровы (Coronilla varia) — шматгадовая травяністая расьліна зь сямейства бабовых.

Вышынёй 10—30 см, з паўзучым галінастым карэнішчам. Плады — лінейныя бабы, 4—5 см даўжынёй. Квітнее ў траўні — жніўні, насеньне пасьпявае зь ліпеня.

Расьце ў вялікай колькасьці на сенажацях, узьлесках на схілах і інш.

У мэдыцыне выкарыстоўваецца насеньне вязеля, зь якога вылучаюць малавывучаныя сардэчныя глюказіды. Акрамя таго, насеньне ўтрымлівае карысныя кіслоты і вітаміны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]