Бірута (карціна Казімера Альхімовіча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бірута
Польская моваBiruta, Летувіская моваBirutė
Мастак Казімер Альхімовіч
Год 1914
Тып алей, палатно
Памеры 49,5 × 50
Месцазнаходжаньне Нацыянальны мастацкі музэй імя Мікалоюса Чурлёніса(lt)Коўна

«Бірута» (па-польску: Biruta, па-летувіску: Birutė) — палатно Казімера Альхімовіча, намаляванае ў 1914 годзе, прысьвечана постаці вялікай княгіні літоўскай Біруце.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На паляне вечаровага лесу за вялікім ствалом дрэва, якое расьце справа, гарыць вогнішча на пляцоўцы зь вялікіх бітых плоскіх камянёў. Побач зь ім выстраіліся фігуры сямі чалавек: зьлева ля вогнішча стаіць дзяўчына ў доўгім шэрым адзеньні, падняўшы рукі ўгору, левай рукой налівае ў вогнішча штосьці зь белага посуду; фігура перад ёй стаіць на каленях адной нагой на каменнай плятформе, левая рука абапіраецца на яе, а правай падтрымлівае каменны выступ палаючага вогнішча; астатнія пяць фігур стаяць крыху далей. На левым фоне скрозь дрэвы й фігуры відаць шэра-ружовае роўнае неба.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]