Бэрнгард Леапольд Францішак Танэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэрнгард Леапольд Францішак Танэр
Дата нараджэньня 16 жніўня 1654(1654-08-16)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці не раней за 1715
Месца вучобы
Занятак падарожнік-дасьледнік

Бэрнгард Леапольд Францішак Та́нэр (па-нямецку: Bernhard Leopold Franz Tanner; 1654 — пасьля 1715) — чэскі падарожнік, езуіт.

Нарадзіўся ў Празе. Навучаўся ў Праскім унівэрсытэце і ў 1674[3] годзе атрымаў ступень доктара філязофіі. З 1675 году падарожнічаў, наведаў Італію і Нямеччыну, вярнуўся ў Прагу. У 1676 годзе Бэрнгард Танэр пераехаў у Рэч Паспалітую і паступіў на службу да ваяводы валынскага Міхала Чартарыйскага. У 1678 годзе разам зь ім браў удзел у пасольстве ў Маскву. Шлях пасольства пралягаў праз Берасьце, Ружаны, Нясьвіж, Менск, Крупкі, Барысаў, Галоўчын, Магілёў, Смаленск, Дарагабуж, Вязьму, Царова-Займішча, Мажайск, Кубінку. Вяртаўся Танэр праз Воршу, Менск, Койданаў, Мір, Слонім, Пружаны, Берасьце.

У час падарожжа вёў запісы, апісваў гарады і вёскі, землі, дарогі. Адзначыў, што ў гарадах шмат мураваных дамоў і крамаў, што драўляныя пабудовы былі добрай работы, купцы і мяшчане мелі каштоўныя карціны і посуд. Таксама адзначыў гасьціннасьць жыхароў Магілёва і Менска. Яму спадабаўся Менск сваімі цэрквамі, ладам жыцьця і адзеньнем жыхароў.

Пасьля падарожжа Танэр яшчэ суправаджаў Чартарыйскага ў падарожжах у Явараў, на сейм у Горадню і іншыя месты[3]. У 1679 годзе вярнуўся ў Прагу[3]. У 1689 годзе ў Нюрнбэргу выдаў лацінскай мовай свае запісы з малюнкамі. У 1891 годзе ў Маскве быў выдадзены расейскі пераклад: Таннер, Бернгард Леопольд. Описание путешествия польского посольства в Москву в 1678 году : пер. с лат. / Бернгард Таннер; пер., прим. и прил. И. Ивакина. — М., 1891. — XII, 203 с, 5 л. ил.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tanner, Bernard // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Wurzbach D. C. v. Tanner, Bernhard Leopold Franz (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 44. — S. 178.
  3. ^ а б в Таннер, Бернгард Леопольд Франциск (путешественник ; 1654 — после 1715) (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]