Бывай, Эры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бывай, Эры (па-японску: さよなら絵梨, Sayonara Eri) — японскі ўан-шот вэб-комікс надрукаваны і намаляваны мастаком Тацуукі Фудзімота. Комікс быў апублікаваны вэб-сайту Shōnen Jump+ у красавіку 2022 року і надрукавана ў пячатным варыянту ў ліпені таго ж року.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юта Іто (галоўны гэрой) атрымлівае смартфон на свае Народзіны. Пасьля таго, як ён атрымаў свой падарунак, ягоная маці просіць у яго каб ён зафільмаваў ейную сьмерць (праз тое, што яна хварэе, яна можа памерці) і зрабіць пра яе фільм. Пасьля сьмерці мацеры Юта паказвае фільм на школьным фэстывалю і сустракае цкаваньне ў бок фільму, праз ягоную канцоўку – Юта не змог зафільмаваць сьмерць маці і паказаў, як яна выбухае, калі ён яе пакідае. Пасьля цкаваньнь ён вырашыў скончыць жыцьцё самагубствам зьбегам зь лякарні, дзе памерла ягоная маці. Яго спыняе дзяўчына, якой вельмі спадабаўся яго фільм і яна просіць Юту зрабіць яшчэ адзін. Абодва працуюць над фільмам і натхняюцца, гледзячы іншыя фільмы. Яны вырашылі зрабіць фільм паўбаёпікам і дадаць троху невэрбальных рашэньняў, галоўным з каторых гэта зрабіць з Эры вампіра.

Юта ды Эры патрохі зьбліжаюцца, пакуль пры чарговых здымках фільму Эры не ўтрачае сьвядомасьць. Выяўляецца, што Эры таксама сьмярцельна хвора, як і маці Юты. Прыгнічаны Юта больш ня хоча працаваць над фільмам, але бацька надае яму матывацыю ісьці далей і таксама раскрывае чытачу, што маці Юты была жорсткой жанчынай і прымушала зьняць пра сябе фільм, каб людзі добра яе запамяталі. Усё ж негледзячы на гэты ў першым фільму маці была паказана добрым чалавекам, якім яе Юта і запамятаў.

Юта й Эры завяршаюць фільмаваць фільм сцэнай, дзе Эры памерае. Паказаўшы фільм на чарговым фэстывалю публіка Юта атрымаў вельмі добрыя водгукі ў бок фільму. Пазьней глядач сустракае сяброўку Эры і высьвятляецца, што Эры таксама не была добрым чалавекам, але падруга ды Юта прыходзяць да выснавы, што лепей запамятаць яе такой.

Адтуль Юта пачаў жыць нармальным жыцьцём, а ўвесь вольны час намагацца адрамантаваць фільм. Багата рокаў мінула і Юта згубіў жонку, дзяцей і бацька ў авіякатастрофе. Страціўшы прагу да жыцьця, Юта вырашыў накласьці на сябе рукі ў зале, дзе ён разам з Эры глядзелі разам фільмы. Прыйшоўшы туды, Юта сустракае яшчэ жывую і маладую Эры. Юры тлумачыць, што яна насамрэч і зьяўляецца вампірам, але раз у некалькі староччаў губляе памяць праз выбух мозаґу. Кожны раз яна пакідае сабе наступнай пісьмо зь інструкцыямі, як жыць і якой яна была. І гэтым разам, дзякуючы Юце, у яе ёсьць яшчэ і фільм, дзе яна можа пабачыць, якой яна была ў мінулым, але зазначае, што чагосьці ў фільму не стае, аджа яна насмарэч вампір. Разьвітаўшыся ўжо назаўсёды, Юта зразумеў, што варта было дадаць у фільм і выходзячы з кіназалю глядач бача, як будынак выбухае.

Публікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 лютага 2022 року Шіхеё Лін, рэдактар Shueisha, агаласіў, што Тацукі Фудзімота напіша 200-старонкавы ўан-шот, які будзе апублікованы на вэб-сайту Shonen Jump+ 11 красавіка 2022 року. Манґа была надрукавана ў форме танкобану 4 ліпеня 2022 року.

Адаптацыя на беларускую мову[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2023 року быў зроблены неафіцыйны аматарскі пераклад тайтлу ў тэлеґраме на беларускую мову манга "Бывай, Эры", пераклад зроблены паводле БКП-2005 на лацінцы і кірыліцы.