Буйвіды (род)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Буйвіды
лац. Bujvidy
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае

Буйвіды — шляхецкі род гербу ўласнага.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Буйвід

Бой (Boje) і Від (Wid) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова бой- (буй-, бэй-) (імёны ліцьвінаў Бэер, Бумонт; германскія імёны Beieri, Bumund) зьнітоўваецца з швэдзкім boja 'ланцуг, кайданы'[3], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4]. Такім парадкам, імя Буйвід азначае «ланцуг моцы»[5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1398 годзе Салінскую ўмову паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам падпісаў літоўскі баярын Буйвід, староста кернаўскі[6].

Найбольш вядомыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 14.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1563.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  6. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 327.
  7. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 85.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]