Беняконі (пагранічная застава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пагранічная застава «Беняконі» — падразьдзяленьне Лідзкага пагранічнага атраду на вучастку беларуска-летувіскай граніцы. Разьмешчана па адрэсе вёска Беняконі, вул. Міцкевіча, 17.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьяўляецца правапераемнікам пагранічнага паста «Канвелішкі», сфармаванага ў студзені 1993 году, у складзе камэндатуры «Ліда» Смаргонскага пагранічнага атраду. З 2 сьнежня 2011 году пагранічная застава «Беняконі» прыступіла да аховы дзяржаўнай граніцы агульнай працягласьцю каля 40 кілямэтраў з новага месца дысьлякацыі. Новы комплекс пагранічнай заставы, пабудаваны па Праграме ўладкаваньня зьнешняй граніцы Саюзнай дзяржавы на пэрыяд 2007-2011 гадоў.

Умовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адлегласьць ад заставы да дзяржаўнай граніцы ўсяго каля 2,5 кілямэтраў, што дазваляе значна скараціць час рэагаваньня па абстаноўцы. Комплекс заставы абсталяваны найноўшым тэхналягічным абсталяваньнем, інфармацыйнымі, тэлекамунікацыйнымі, інжынэрнымі сеткамі і сыстэмамі відэаназіраньня. Таксама ў склад комплексу, які можа працаваць у аўтаномным рэжыме, увайшлі 8-кватэрны жылы дом, склад гаруча-змазачных матэрыялаў, гарадок для службовых сабак, спартовыя пляцоўкі, трансфарматарная станцыя, воданапорная вежа з артэзіянскімі сьвідравінамі, ачышчальныя збудаваньні. На першым паверсе будынка разьмешчаны службовыя памяшканьні, на другім — блёк харчаваньня і адпачынку вайскоўцаў.

Інцыдэнты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ноч з 3 на 4 жніўня 2021 году на вучастку пагранічная застава «Беняконі» быў знойдзены паранены нелегальны мігрант з Іраку, які хутка памёр. Беларускія ўлады абвінавацілі ў зьбіцьці летувіскіх пагранічнікаў[1][2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]