Бельчыцкі манастыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба
Бельчыцкі манастыр. Малюнак І. Трутнева, 1866
Бельчыцкі манастыр. Малюнак І. Трутнева, 1866
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°28′31.78″ пн. ш. 28°47′2.89″ у. д. / 55.4754944° пн. ш. 28.7841361° у. д. / 55.4754944; 28.7841361Каардынаты: 55°28′31.78″ пн. ш. 28°47′2.89″ у. д. / 55.4754944° пн. ш. 28.7841361° у. д. / 55.4754944; 28.7841361
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Полацкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль Полацкая школа дойлідзтва[d]
Дата заснаваньня XII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба на мапе Беларусі
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба на Вікісховішчы

Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба — помнік архітэктуры XII ст. у Полацку. Знаходзіўся на Задзьвіньні, у прадмесьці Бельчыцы, пры ўтоку ракі Бяльчанкі ў Дзьвіну. Твор Полацкай школы дойлідзтва. У 1920—1950-я[1] гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік (захаваліся падмуркі). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з цэркваў Сьвятых Барыса і Глеба, Сьвятой Параскевы Пятніцы і Вялікай саборнай, падмуркі якіх захаваліся да нашага часу. Апроч таго, згодна зь пісьмовымі крыніцамі, існавалі храм-трыконх, княскі палац і абарончыя муры зь вежамі вакол манастыра. Тэрыторыю манастыра ў наш час займаюць 1-павярховыя драўляныя хаты, а таксама 5-павярховы савецкі жылы дом і цагляны дарэвалюцыйны дом (1910 год). Тэрыторыю манастыра перасякае дарога, якая праходзіць празь месца, дзе разьмяшчаўся Вялікі сабор.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Полацкае княства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадмесьце Бельчыца ўпершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159 годам у зьвязку з канфліктам паміж полацкімі мяшчанамі і князем Расьціславам Глебавічам. Калі ў Полацку ўзьнікла змова супраць князя і пачалося зьбіцьцё ягонай дружыны, Расьціслаў з часткай паплечнікаў некаторы час знаходзіўся ў Бельчыцы. Відаць, гэтая мясцовасьць была добра ўмацаванай, бо змоўнікі не ішлі туды, а хітрасьцю спрабавалі заманіць князя ў места.

Паводле больш позьніх летапісаў, за полацкім князем Барысам манастыр быў «упарадкаваным вежамі», а царква Барыса і Глеба мела «цудоўную мураваную сьцяну». У сваю чаргу, Мацей Стрыйкоўскі сьцьвярджаў, што Бельчыца ўмацоўвалася вежамі-байніцамі.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малюнак В. Гразнова, 1867 г.

За часамі Інфлянцкай вайны, па акупацыі Полаччыны ў лютым 1563 году ў манастыры спыняўся маскоўскі гаспадар Іван IV Тыран. Па Берасьцейскім саборы (1596 год) манастыр прыняў Унію.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі задзьвінская частка Полацку апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзейнічаць. Па гвалтоўнай ліквідацыі Берасьцейскай уніі расейскія ўлады адабралі манастырскія будынкі ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1878 годзе манастыр атрымаў статус жаночага і перайшоў у падпарадкаваньне Спаса-Эўфрасіньнеўскаму манастыра.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па Першай сусьветнай вайне на манастырскім двары разьмяшчаліся вайсковыя склады. У гэты час цэрквы Сьвятых Барыса і Глеба і Сьвятой Параскевы Пятніцы пачалі разьбіраць на цэглу. У 1911 годзе вывучэньне помніка праводзіў І. Далгоў[2]. Мікола Шчакаціхін у 1925 годзе дасьледаваў адкрытыя насьценныя фрэскі ў Пятніцкай і Барысаглебскай цэрквах. Фрэскі раскрыліся з-за ападу тынку, сфатаграфаваны і зарысованы з натуры мастачкаю М. Лебедзеваю, чальцом-карэспандэнтам Інстытуту Беларускай Культуры зь Віцебску[3][4]. У 1928 годзе — Іван Хозераў замаляваў фрагмэнты фрэскавага росьпісу помнікаў.

У 1992 годзе ў памяць пра сьвятыню паставілі мэмарыяльны камень. У пачатку 2015 году пры пракладаньні газавода ў Юбілейным завулку пашкодзілі падмурак Вялікага сабора.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Трусаў А. Бельчыцкі манастыр // «Беларускі гістарычны часопіс» № 1, 1993. С. 43.
  2. ^ Штыхаў Г. Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 79.
  3. ^ Мікола Шчакаціхін. Фрэскі Полацкага Барысаглебскага манастыра. // Наш край : часопіс. — Менск: Штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Беларускай Акадэміі Навук., 1925. — № 1. — С. 18—27.
  4. ^ Хроніка беларускай культуры. Інбелкульт. // Полымя : часопіс. — 1925. — № 4. — С. 194.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000639