Беларускі армейскі корпус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі армейскі корпус
Гады існаваньня 1877—1918
Краіна Расейская імпэрыя
Падпарадкаваньне Вайсковае міністэрства Расейскай імпэрыі
Уваходзіць у Віленская вайсковая акруга
Тып сухапутныя войскі
Уключае ў сябе 2 дывізіі, 2 батальёны і дывізіён
Колькасьць 20 000 чалавек (1914 г.)
Дысьлякацыя Менская губэрня
Мянушка 4-ы армейскі корпус
Войны Расейска-турэцкая вайна (1877-1878), Першая сусьветная вайна
Вядомыя камандзіры Павал Зотаў (1877—1878), Эрыс Аліеў (1914—1917)

Белару́скі арме́йскі ко́рпус — агульнавайсковае апэратыўнае злучэньне Расейскай імпэрыі, заснаванае 19 лютага 1877 году ў якасьці 4-га армейскага корпусу ў Віленскай вайсковай акрузе.

На пачатку 1918 году кіраўнік Румынскага фронту Зьміцер Шчарбачоў і камандзір 30-й дывізіі Восіп Пажарскі пераўтварылі 4-ы корпус у Беларускі, бо той быў укамплектаваны жаўнерамі-беларусамі[1].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 18 ліпеня 1914 году ў склад корпуса ўваходзілі:

  • 30-я пяхотная дывізія (Менск), у тым ліку 1-я брыгада (117-ы Яраслаўскі і 118-ы Шуйскі пяхотныя палкі), 2-я брыгада (119-ы Каломенскі і 120-ы Серпухоўскі пяхотныя палкі) і 30-я артылерыйская брыгада;
  • 40-я пяхотная дывізія (Бабруйск), у тым ліку 1-я брыгада (157-ы Імярэцінскі і 158-ы Кутаіскі пяхотныя палкі), 2-я брыгада (159-ы Гурыйскі і 160-ы Абхаскі пяхотныя палкі) і 40-я артылерыйская брыгада;
  • 4-ы мартырна-артылерыйскі дывізіён, 2-і сапэрны батальён і 3-і абозны батальён.

Кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камандзіры:

Начальнікі штаба:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вячаслаў Бандарэнка. Дзіўны выбар // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка 2013. — № 204 (27569). — С. 4. — ISSN 1990-763x.