Баранавіцкі чыгуначны вузел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Баранавіцкі чыгуначны вузел[1] — сукупнасьць чыгуначных дарог, якія зьвязваюць наступныя напрамкі з Баранавічаў: Жабінка, Ваўкавыск, Ліда, Лунінец, Менск, Слуцак. У часы СССР перавозілі грузы з-за межаў СССР, забясьпечваў перавозкі грузаў у нутры СССР і БССР, перавозіў людзей у нутры СССР, прадстаўляў прадпрыемствам Баранавічаў вагоны і кантэйнэры для перавозкі грузаў.

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгуначны вузел — важны вузел на сучасных землях Беларусі. Праезд цягнікоў праз чыгуначны вузел пачаўся 29 лістапада 1871 году. Назва прыпынку сталася ад назвы блізкае вёскі Баранавічы. У 1871 годзе пачало рабіць Лякаматыўнае дэпо. У 1874 годзе пачаўся рух цягнікоў. У 1886 годзе пачаўся рух цягнікоў на Ваўкавыск і Беласток. З 1915 па 1921 гады вузел не рабіў. У 1915 годзе чыгуначны вузел быў захоплены немцамі і быў пад іх уладаю да 1919 году. З 1919 па 1921 гады вузел пераходзіў з рук у рукі: БНР, Польшча, бальшавікі.

Рух па чыгуначным вузьле аднавілі ў 1921 годзе. У 1939 годзе вузел перастаў рабіць з-за частых зьменаў улады:

  • СССР мае ўладу з 1939 па 1940
  • Нямеччына мае ўладу з 1941 па 1944

У 1944 СССР аднавіла ўладу над чыгуначным вузлом. За гады савецкае ўлады былі адноўленыя чыгуначныя рэйкі і масты. Вузел быў поўнасьцю абноўлены: прыпынкі і перагоны мелі сучасныя сродкі сувязі, пабудаваная электрычная сувязь стрэлак і знакаў на прыпынках. Была ўведзеная ў карыстаньне АСУ для збору ведаў па перавозках грузаў і людзей Беларускае чыгункі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]