Аўрні Бэргман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўрні Бэргман
Árni Bergmann
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 жніўня 1935 (88 гадоў)
Сьцяг Ісьляндыі Кефлявік
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, рэдактар газэты, literary translator, навэліст, мэмуарыст, літаратурны крытык
Мова ісьляндзкая

Аўрні Бэргман (па-ісьляндзку: Árni Bergmann; нар. 22 жніўня 1935, Кефлявік, Ісьляндыя) — ісьляндзкі пісьменьнік, перакладнік, журналіст.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па сканчэньні гімназіі ў 1954 року паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Ламаносава (СССР), дзе ў 1962 року атрымаў дыплём магістра гуманітарных навук.

З 1962 працаваў журналістам, а ў 1978—1992 — галоўным рэдактарам у ісьляндзкай газэце «Народная воля(is)»[1] (ісьл. Þjóðviljinn). У 1982—2003 выкладаў расейскую літаратуру і гісторыю ва Ўнівэрсытэце Ісьляндыі.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вывучае савецкую літаратуру.

Аўтар чатырох раманаў (найбольш значны твор — «Торвальд-вандроўнік», вылучаны на Скандынаўскую літаратурную прэмію) і дзьвюх кніг для дзяцей.

Пераклаў і выдаў па-ісьляндзку «Слова пра паход Ігаравы» і «Аповесьць мінулых часоў». Перакладаў творы Ганны Ахматавай, Аляксандра Вампілава, Яўгена Еўтушэнкі, Уладзімера Маякоўскага, Барыса Пастарнака, Людмілы Петрушэўскай, Людмілы Разумоўскай(ru), Данііла Хармса, Антона Чэхава й іншых.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]