Астрат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ostrat
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Osta + Rado
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Астрат»

Астра́т — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Астрад, Астрат, Острад або Острат (Austrad, Ástrād[1], Astrath[2], Ostrad, Ostrat[3], Ostradt) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -аст- (-ост-) (імёны ліцьвінаў Асьцейка, Асьціла, Яштальд; германскія імёны Oustecha, Aostilo, Astald) паходзіць ад гоцкага *aust(ra)-, стараверхненямецкага ōstan 'усход'[5][6], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) — ад гоцкага *rêþs[7], германскага rad- 'рада'[8].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Astreta (< Austrat)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людми… а Остратовичы: Ивашъкомъ и з братомъ его Анъдреемъ (27 красавіка — 25 траўня 1533 году)[9].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 55.
  2. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 32.
  3. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 67.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 215.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 64.
  6. ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 8.
  7. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  9. ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 75.