Арцём Дзенісенка
Арцём Дзенісенка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 красавіка 1999[1] (25 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 78 кг[2] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Іслач | |
Нумар | 24 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016—2019 | Дынама Берасьце | 0 (0) |
2019 | → Рух Берасьце | 0 (0) |
2020 | Рух Берасьце | 2 (0) |
2021 | Дынама Берасьце | 0 (0) |
2022—2023 | Белшына | 27 (0) |
2023— | Іслач |
Арцём Дзенісенка (нар. 12 красавіка 1999 году) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Іслач».
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец берасьцейскага «Дынама». З 2016 году пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Тады ж пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды ў якасьці рэзэрвовага брамніка. Дэбютаваў у «Дынама» 29 ліпеня 2018 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, па пэнальці 2:1), калі адгуляў усе 120 хвілінаў.
У ліпені 2019 году на правах арэнды далучыўся да берасьцейскага «Руха»[3], дзе таксама стаў рэзэрвовым брамнікам. У студзені 2020 году, пакінуўшы «Дынама», стаў паўнавартасным гульцом «Руха»[4]. У сэзоне 2020 году выступаў пераважна за дубль каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 2 жніўня 2020 году ў матчы супраць «Менску» (1:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў. У пачатку 2021 году зноў пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама». Праз траўмы прапусьціў пачатак сэзону, а з красавіка стаў другім брамнікам дружыны. Быў рэзэрвовым брамнікам берасьцейскай каманды, жаднага разу зьявіўшыся на полі. Па заканчэньні сэзону 2021 году пакінуў клюб.
У сакавіку 2022 году трэнаваўся зь «Лідай», а неўзабаве ўзмацніў склад бабруйскай «Белшыны»[5]. У сэзоне 2022 году быў асноўным брамнікам бабруйскай каманды, а ў 2023 годзе, пасьля аднаўленьня ад траўмы Аляксея Харытановіча, саступіў яму месца ў складзе. У жніўні 2023 году прыяднаўся да «Іслачы»[6].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2019
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г д http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/52740-denisenko-a-v
- ^ а б https://teams.by/artem-denisenko/player-155655/
- ^ "Рух" арендовал у земляков из "Динамо" вратаря Денисенко
- ^ С днем рождения, Артём Денисенко! Архівавана 28 красавіка 2021.
- ^ Тур 2. Анонс. Ковальчук на пороге двух сотен Праверана 5 красавіка 2022 г. Архіўная копія ад 5 красавіка 2022 г.
- ^ Денисенко сменил один клуб высшей лиги на другой, более успешный (рас.) Праверана 2023-08-07 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway