Антэ Ёзіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антэ Ёзіч
па-харвацку: Ante Jozić
Апостальскі нунцый у Беларусі

Адукацыя
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся16 студзеня 1967(1967-01-16) (57 гадоў)
Прыняцьце сьвятога сану28 чэрвеня 1992

Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Антэ Ёзіч ( 16 студзеня 1967, Трыль Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя, Югаславія) — рыма-каталіцкі тытулярны арцыбіскуп Цыссы, дыплямат.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 чэрвеня 1992 г. атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне. У 1995 г. ён пачаў навучаньне ў Папскай царкоўнай акадэміі. З 1999 года пачаў працаваць у дыпляматычных місіях Сьвятога Пасаду: у Апостальскай Нунцыятуры у Індыі (1999-2003), быў сакратаром Нунцыятуры ў Расеі (2003-2009), дарадцам Нунцыятуры ў Філіпінах (з 2009 г.).

2 лютага 2019 г. Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім Нунцыем у Кот-д'Івуары і тытулярным арцыбіскупам Цыссы [1]. Ён павінен быў атрымаць біскупскае пасьвячэньне ад кардынала П'етра Параліна 1 траўня 2019 г., але 7 красавіка ён трапіў у дарожную аварыю і быў шпіталізаваны ў цяжкім стане [2][3]. 28 кастрычніка 2019 г. Паола Борджыя быў прызначаны новым Апостальскім Нунцыем у Кот-д'Івуары.

22 студзеня 2020 г. адбылася сустрэча Антэ Ёзіча з Папам Францішкам пасьля якой біскупскае пасьвячэньне было прызначана на 21 сакавіка 2020 г., але з-за пандэміі COVID-19 у Італіі не адбылося.

21 траўня 2020 г. Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім Нунцыем у Беларусі[4][5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Габар Пінтэр
Апостальскі нунцый у Беларусі
21 траўня 2020 — цяпер
Наступнік
'