Антон Якімовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Антон Якімовіч (? — ?) — беларускі палянафільскі дзяяч. Адзін зь лідэраў Часовай беларускай рады.

Газэта Грамады «Народная справа» вінаваціла яго, быццам бы падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі — служыў палкоўнікам у арміі Дзянікіна.

Намесьнік старшыні культурна-асьветніцкай арганізацыі «Прасьвета». Нейкі час — дырэктар Клецкай беларускай гімназіі (12 ліпеня 1925 «Грамадзкі голас», рубрыка «Тутэйша хроніка»: «З прычыны выезду зь Вільні п. Косьцевічы абавязкі Старшыні Т-ва „Прасьвета“ выпаўняе Віцэ-старшыня Т-ва, дырэктар Клецкай белар. Гімназіі п. Якімовіч»).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня — Варшава, 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007