Андрэй Кавалёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Кавалёў
У 2008 року
ІмяАндрэй Васілевіч Кавалёў
КраінаСССР СССР
Беларусь Беларусь
Нарадзіўся 7 лістапада 1961 (62 гады)
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Віцебск
Званьнегросмайстар (1992)
Рэйтынг ФІДЭ2518 (красавік 2024)
Максымальны рэйтынг2580 (ліпень 1992)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кавалёў.

Андрэ́й Васі́левіч Кавалёў (нар. 7 лістапада 1961, Віцебск, БССР, СССР) — беларускі шахіст, гросмайстар (1992), шахматны трэнэр.

Спартовая кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіён Беларусі (2000). Удзельнік 4-х Алімпіядаў у складзе зборнай Беларусі (1994, 2000—2004) і 4-х камандных чэмпіянатаў Эўропы (1992, 1999, 2001, 2003).

Удзельнік 1-й лігі чэмпіянату СССР (1988) — 9—12-е месцы. Найлепшыя вынікі ў міжнародных спаборніцтвах: Дрэздэн (1987) — 2—4-е; Гале-Нойштат (1987) — 2—3-е (староньні турнір); Бэрлін (1988) — 4—6-е; Будапэшт (1988, сакавік) — 6—17-е месцы.

Зьмяненьні рэйтынгу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьмяненьні Эла[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рэйтынг Эла з сьпісаў ФІДЭ. Крыніцы: fide.com, benoni.de, olimpbase.org

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шахматы: энциклопедический словарь / гл. ред. А. Е. Карпов. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — 621 с. — 100 000 ас. — ISBN 5-85270-005-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]