Амяльнянскі заказьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амяльнянскі заказьнік
Плошча 2011,57 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27Каардынаты: 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27
Месцазнаходжаньне Пухавіцкі раён
Утварэньне 16 жніўня 1979 (44 гады таму)
Амяльнянскі заказьнік на мапе Беларусі
Амяльнянскі заказьнік
Амяльнянскі заказьнік
Амяльнянскі заказьнік

Амяльня́нскі заказьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 1979 году на паўднёвым захадзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

Утвораны на вярховым балоце Парэцкі Мох для захаваньня месцаў росту журавінаў. На 1994 год яго плошча складала 1786 га. Расьліннае покрыва было пераважна хваёва-мховым і хваёва-хмызьнякова-мховым. На ўскрайках і выспах балота сустракаліся хваёвыя, хваёва-бярозавыя і асінава-яловыя лясы. Пашырэньне меў балотны верас. На прылеглых сырых лугах шматлікім быў сібірскі касач, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі[1]. Месьціўся на паўночным усходзе Шацкага сельсавету на ўсход ад вёсак Слабада і Вецярэвічы, а таксама на поўнач ад Парэчча, якое прылягала да балота Парэцкі Мох.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Амяльнянскі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — С. 330. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6