Амаль што ўдалы плян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амаль што ўдалы плян
па-ангельску: The Maiden Heist
Жанр фільм-рабаваньне[d] і кінакамэдыя[d]
Рэжысэр
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Вытворчасьць Revelations Entertainment[d]
Распаўсюд Yari Film Group[d] і Netflix
Дата выхаду 2009
Працягласьць 87 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb

«Амаль што ўдалы плян» (па-ангельску: The Maiden Heist) — амэрыканская крымінальная камэдыя 2009 году рэжысэра Пітэра Г’юўіта. Галоўныя ролі выканалі Морган Фрымэн, Крыстафэр Ўокен, Ўільям Мэйсі і Марша Гэй Гардэн[1].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Роджэр (Крыстафэр Ўокен) працуе ахоўнікам у мастацкім музэі ў Бостане, дзе шмат часу праводзіць, гледзячы на сваю улюбёную карціну «Адзінокую дзяўчыну». На ёй намаляваная прыгожая жанчына з сумным позіркам удалечыню. Не зважаючы на тое, што ў ён жанаты з Роўз (Марша Гэй Гардэн), Роджэр апантаны жывапіснай дзяўчынай. Сама Роўз хоча, каб Роджэр нарэшце сышоў на пэнсію, каб яны ўдвух маглі пераехаць у Флорыду. Аднойчы пасьля абеду Роджэр даведваецца, што некалькі работ, у тым ліку «Адзінокая дзяўчына», будуць назаўсёды перавезены ў іншы музэй у Капэнгагене. Роджэр ня мае магчымасьці пераехаць у Данію, што прыводзіць яго ў роспач, пакуль не сустракае Чарлза (Морган Фрымэн). Той таксама працуе ахоўнікам і мае падобнае прыцягненьне да карціны на іншым паверсе, карціны жанчыны з коткамі.

Джордж (Ўільям Мэйсі) таксама апантаны творам мастацтва, аголенай скульптурай грэцкага ваяра. Ён часта распранаецца і ўдаецца голым побач зь ёй у сваю начную зьмены. Абапіраючыся свой досьвед, Джордж прыходзіць да ідэі скрасьці іхныя ўлюбёныя творы мастацтва і замяніць іх рэплікамі. Зважаючы, што Чарлз у свой вольны час займаецца маляваньнем, ён бярэ на сябе абавязак намаляваць сваю карціну жанчыны з коткамі і «Адзінокую дзяўчыну», у гэты ж час Джордж замаўляе скульптуру, пазуючы для яе. Чарлзу добра ўдаецца зрабіць копію сваёй улюбёнай карціны, але Роджэр зусім незадаволены якасьцю выкананьня ягонага твору. У выніку Роджэр вымушаны замовіць копію ў вулічнага мастака (Брэкін Мэер), скраўшы грошы з Роўзіных ашчаджаньняў на адпачынак у Флорыдзе, каб аплаціць працу. Роўз выяўляе крадзеж і падазрона ставіцца да мужа, ледзь не прымушаючы Роджэра выключыцца з валантэраў, якія будуць дапамагаць у пераезьдзе экспанатаў.

У дзень пераезду Джордж прабіраецца на сховішча, дзе замяняе тры творы рэплікамі. Неспадзявана ён ня можа ўтрымацца ад распрананьня, каб удацца перад статуяй. У гэты момант зьяўляецца ахоўнік, таму Джордж быў вымушаны схавацца ў скрыні без адзеньня. На наступную раніцу, калі Роджэр і Чарлз прыбываюць у музэй, каб забраць яго, скрыня з Джорджам трапляе не ў той фургон. Ахопленыя панікай мужчынам удаецца выратаваць Джорджа, які выбіраецца з скрыні аглены, чым вельмі шакуе Роўз.

Зрабіўшы справы, Роджэр і Роўз накіроўваюцца на адпачынак у Флорыду, дзе Роўз, стоячы на беразе, сваім падабенствам нагадвае Роджэру аб «Адзінокай дзяўчыне». Па вяртаньні Роджэр наведвае Чарлза, які хавае скрадзеныя творы мастацтва ў сябе. Роджэр глядзіць на карціну, але разумее, што яна яго больш не нахтняе, бо ўспамінае сваю жонку на беразе. Між тым, у Капэнгагене, дзяжурны ахоўнік праходзіць ля «Адзінокай дзяўчыны» і спыняецца побач, з усьмешкай пазіраючы на карціну.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]