Аляксандар Чахоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Чахоўскі
Дата нараджэньня 1930
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2000
Месца вучобы
Занятак навуковец
Навуковая сфэра дэндралогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялягічных навук[d]

Аляксандар Аляксандравіч Чахо́ўскі[1] (1930; в. Рыбцы — 2000)— беларускі навуковец у галіне дэндралёгіі. Кандыдат біялягічных навук (1965).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Рудзенскую сярэднюю школу (1949), Беларускі лесатэхнічны інстытут імя Кірава (1954). Працаваў у Азярыцкай МТС мэліяратарам (1954—1955). Быў навуковым супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі, вядучым супрацоўнікам (1955—2000).

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займаўся дасьледаваньнем пытаньняў інтрадукцыі дрэвавых расьлін, зімаўстойлівасьці, асаблівасьцяў сэзоннага разьвіцьця і плоданашэньня, укараненьня ў зялёнае будаўніцтва.

Асноўныя публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бобореко Е. З., Нестерович Н. Д., Орленок Е. И., Чаховский А. А., Шкутко Н. В. Древесные растения Центрального ботанического сада АН БССР. — Минск: Наука и техника, 1982. — 293 с.
  • Федорук А. Т., Шкутко Н. В., Чаховский А. А. Ассортимент деревьев и кустарников для зеленого строительства в южной части Беларуси. Минск, 1997. — 16 с.
  • Элеутерококк, аралия и другие новые для Беларуси лекарственные растения радиопротекторного действия / А. А. Чаховский. — Минск: Право и экономика, 1996. — 80 с. — ISBN 985-6194-58-X
  • Некоторые особенности роста и развития деревьев в городских посадках и мероприятия по уходу за ними : автореферат диссертации … кандидата биологических наук / А. А. Чаховский. ― Минск, 1965.
  • Вяйгела ў Беларусі / А. А. Чахоўскі. — Мінск, 1993.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с. — С. 332.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]