Аляксандар Кучынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Кучынскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 ліпеня 1996(1996-07-15)[1] (27 гадоў)
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Нафтан
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2017 Дынама Менск 0 (0)
2015 Бяроза-2010 1 (0)
2018—2020 Ашмяны-БДУФК 64 (6)
2021—2023 Лякаматыў Гомель 75 (7)
2024—4 Нафтан 6 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 красавіка 2024.

Алякса́ндар Кучы́нскі (нар. 15 ліпеня 1996 году) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтану».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай акадэміі менскага «Дынама». У 2013 годзе пачаў абараняць колеры клюбу ў дублюючым складзе. У жніўні 2015 году на правах арэнды далучыўся да першалігай «Бярозы-2010». Цягам сэзону заставаўся на лаве запасных, згуляўшы толькі ў адзіным матчы 15 лістапада супраць «Воршы», зьявіўшыся на пляцоўцы на 87-й хвіліне. Па заканчэньні сэзону 2015 году пакінуў бярозаўскі клюб, а таксама і «Дынама».

Пасьля двух гадоў адсутнасьці ў прафэсійным футболе прыяднаўся ў 2018 годзе да «Ашмянаў»-БДУФК, правёўшы ў камандзе некалькі гадоў. У сэзоне 2020 году спаборнічаў з клюбам у Першай лізе, дзе быў адным з ключавых футбалістаў каманды. Па заканчэньні сэзону ашмянскі клюб быў расфармаваны, а гулец тым часам у красавіку 2021 году далучыўся да гомельскага «Лякаматыва». Дэбютаваў у складзе клюбу 18 красавіка ў матчы супраць «Крумкачоў», а ў наступным матчы адзначыўся голам у браму койданаўскага «Арсэналу». Кучынскі быў адным з ключавых футбалістаў каманды. У складзе «Лякаматыва» стала зьяўляўся на полі ў першай адзінаццатцы і на наступны сэзон. У сьнежні 2022 году склаў новы кантракт з клюбам[3], але ў студзені праходзіў прагляд у «Іслачы»[4], аднак няўдала. У выніку абаронца застаўся ў гомельскім клюбе, дзе прыцягваў быць асноўным абаронцам каманды. У сьнежні пакінуў клюб[5].

У студзені 2024 году выправіўся на прагляд у мазырскую «Славію»[6], але ў выніку прыяднаўся да наваполацкага «Нафтану»[7]. Запачаткаваў выступы ў Найвышэйшай лізе 16 сакавіка 2024 году ў 1-м туры айчыннага першынства ў гасьцявым матчы супраць гарадзенскага «Нёмана», зьявіўшыся на полі ў стартавым складзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]