Аляксандар Алпееў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Алпееў
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Алпееў-Кацюбінскі
Нарадзіўся 29 кастрычніка 1946(1946-10-29)
Памёр 11 кастрычніка 2017(2017-10-11) (70 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, публіцыст, гісторык, выкладчык

Аляксандар Мікалаевіч Алпееў (29 кастрычніка 1946, в. Рудня, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі паэт, публіцыст, навуковец.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 29 кастрычніка 1946 года ў в. Рудня Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. У 1957—1960 гадох вучыўся ў Грэбенскай сельскай школе Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. У 1964 годзе скончыў сярэднюю школу ў Жыткавічах і пачаў працаваць настаўнікам фізкультуры ў Грэбенскай васьмігадовай школе.

У 1965—1968 гадох служыў ў Савецкай арміі ў групе савецкіх войскаў у Нямеччыне (г. Ютэборг) апэратарам-вылічальнікам трэцягага дывізіёну 181-й гвардзейскай ракетнай брыгады. У 1968—1973 гдох вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

У 1975—1976 гадох працаваў у Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР.

У 1973—1980 гадох быў выкладчыкам катэдры гісторыі ў БДУ. З 1979 годзе абааніў дысертацыю ў аспірантуры БДУ. У 1980—1993 гадох — дацэнт катэдры гісторыі ў БДУ.

11 красавіка 1992 году быў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў Партыі народнай згоды.

У 1994 годзе арганізаваў і ўзначаліў Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут(be).

У 1995 годзе стварыў грамадзкія арганізацыі: Беларускую акадэмію грамадскіх навук, Беларускі рух у абарону народа і Беларускі цэнтр падтрымкі хрысьціянскай культуры.

У 1996 годзе ўзначаліў рэдакцыйную раду часопісу «Гуманітарна-эканамічны веснік» і быў абраны акадэмікам Міжнароднай кадравай Акадэміі (г. Кіеў).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар сямі кніг. Сябра Саюзу пісьменьнікаў Расеі. Выпусьціў два паэтычных і пяць песенных зборнікаў. На яго вершы напісана звыш за 100 песень.

Выйшаў шэраг паэтычных і публіцыстычных твораў Алпеева на расейскай і беларускай мовах, якія былі часткова перакладзены на англійскую і іншыя замежныя мовы. На вершы А. Алпеева напісана некалькі песень[1].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Публіцыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мы — народ… XX век [Текст] : ист.-публицист. эссе, стихи  — 3-е изд., перераб. и доп. — Менск, ЗАО «Веды», 1999. — 196 с.
  • …И не было завтра [Текст] : ист.-публицист. эссе — Менск, ЗАО «Веды», 2000. — 146 с.
  • Земля моя — судьба моя… [Текст] : ист.-публицист. эссе  — Менск,АО «Веды», 2002. — 143, [2] с. (ёсць пераклад на англ.)
  • Раздумья о судьбах Отечества [Текст] — Менск, Веды, 2003. — 326 с.
  • На изломе истории [Текст]  — Менск. Веды, 2004. — 156 с.
  • Правда жизни. Раздумья о войне через призму времени // Третье дыхание: литературный альманах. Выпуск LXXVI / Сост. А. Каныкин. — Масква, Интер-Весы, 2009. — С. 254—267.
  • Я помню жизнь … : трилогия. Книга I. Раздумья о судьбах Отечества — Масква, Филиал Военного издательства МО РФ, 2009. — 368 с.
  • Земля благословенна — Менск, Белпринт, 2013. — 236 с.

Паэзія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Любить — это жить — Менск, Гуманитарно-экономический негосударственный институт : ТетраСистемс, 1997. — 40 с.
  • В Беларусь я влюблен … : избранное — Менск, В. Хурсик, 2006.- 167 с.
  • Святая лазурь: избранное — Менск, «Белпринт», 2011. — 160 с (ёсць пер. на некалькі еўрапейскіх моў)
  • ЖИЗНЬ — ЛЮБОВЬ. LIFE IS LOVE — Вільня, UAB «Petro ofsetas», 2012—444 с.
  • ЛЮБОВЬ И ВЕЧНОСТЬ. Песни на стихи поэта Александра Алпеева — Менск, «Ковчег», нотное издание, 2014—208 с.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • АЛПЕ́ЕЕЎ Аляксандар Мікалаевіч // АЛПЕ́ЕЕЎ Аляксандар Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 333.
  • «Жизнь. Любовь. Отечество : к 60-летию со дня рождения А. Н. Алпеева» / Т. М. Алпеева, В. Г. Ференц, Л. Н. Сечко. — Минск : Веды, 2006. — 270 с. — ISBN 985-450-245-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]