Алег Кавалёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алег Кавалёў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 траўня 1987(1987-05-24)[1] (36 гадоў)
Рост 192 см
Вага 86 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 87
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008 ДБК-Гомель[d] 14 (0)
2008—2010 Гомель 7 (0)
2011—2012 ДБК-Гомель[d] 55 (0)
2013—2014 Рэчыца-2014 48 (0)
2015—4 Гомель 121 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 ліпеня 2023.

Алег Кавалёў (нарадзіўся 24 траўня 1987 году) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Гомель».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец «Гомля». Доўгі час гуляў за клюбны дубль гамельчукоў. У першай палове сэзону 2008 году спаборнічаў у Другой лізе ў складзе гомельскага ДБК-Гомель. Пасьля вярнуўся ў «Гомель», за які дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 9 лістапада 2008 году, адгуляўшы увесь матч супраць «Нёману» (0:1). У сэзоне 2009 году выступаў за дубль, а ў 2010 годзе дапамог гамельчукам перамагчы ў Першай лізе, згуляўшы ў пяці матчах. З 2011 году выступаў у Першай лізе за ДБК-Гомель, а пасьля таго, як ён спыніў існаваньне ў пачатку 2013 году, стаў гульцом рэчыцкага «Ведрыча-97», які пазьней быў пераназваны ў «Рэчыцу-2014». У гэтых клюбах трывала гуляў у асноўным складзе.

Зь сьнежня 2014 году трэнаваўся разам з «Гомлем». У лютым 2015 году падпісаў кантракт з клюбам[3]. У «Гомлі» стаў другім брамнікам пасьля Андрэя Саковіча, а ў жніўні і верасьні 2015 году зьяўляўся ў пачатковым складзе. У лютым 2016 году падоўжыў кантракт з гамельчукамі[4]. У сэзоне 2016 году быў першым брамнікам «Гомля», правёўшы ад пачатку да сканчэньня ўсе 26 матчаў Першай лігі, у якіх прапусьціў 11 мячоў і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сэзону 2017 году быў другім брамнікам гомельскай каманды пасьля Канстанціна Рудзянка, а ўлетку, калі Рудзянок перайшоў у берасьцейскае «Дынама», пачаў выходзіць у стартавым складзе. У сьнежні 2017 году на год падоўжыў кантракт з «Гомлем»[5]. У сэзоне 2018 году саступіў месца асноўнага брамніка Дзьмітру Дудару. У сьнежні 2018 году падоўжыў пагадненне з гомельскім клюбам на сэзон 2019 году[6].

У сэзоне 2019 году звычайна выконваў ролю другога брамніка пасьля Дзяніса Каўлінава. У сьнежні 2019 году на адзін год падоўжыў кантракт з «Гомлем»[7]. У сэзоне 2020 году ў якасьці першага брамніка дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Застаўся ў клюбе ў 2021 годзе, пачаўшы сэзон асноўным брамнікам, пасьля часьцей саступаў месца на полі Яўгену Іваненку. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з гомельскім клюбам да канца 2022 году[8]. У сэзоне 2022 быў другім брамнікам пасьля Дзяніса Садоўскага.

У студзені 2023 году падпісаў новы кантракт з «Гомлем» да сканчэньня сэзону 2023 году[9]. Пачынаў сэзон 2023 году асноўным брамнікам каманды, зь лета згубіў сваё месца ў браме на карысьць Уладзіславу Ігнацьеву. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[10].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 9 –15
2016 Першая ліга 26 –11
2017 Найвышэйшая ліга 17 –13
2018 Найвышэйшая ліга 8 –7

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]