Адрыян Капралік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адрыян Капралік
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 чэрвеня 2002(2002-06-10) (21 год)
Клюбная інфармацыя
Клюб Гурнік Забжэ
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—
2023—
Жыліна
Гурнік Забжэ (арэнда)
94 (17)
20 (5)
Зборныя
2022— Славаччына 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2022.

Адрыян Капралік (па-славацку: Adrián Kaprálik; нар. 10 чэрвеня 2002 году) — славацкі футбаліст, нападнік польскага клюбу «Гурнік» з Забжэ (у арэндзе з «Жыліны»).

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капралік дэбютаваў у айчынным чэмпіянаце ў кашулі «Жыліны» ў хатнім матчы супраць трнаўскага «Спартака» 14 чэрвеня 2020 году. Ён выйшаў у другім тайме на замену Патрыку Ільку. Той матч скончыўся перамогай жылінскага клюбу зь лікам 2:1. Свой першы гол нападнік здабыў у матчы супраць «Трэнчыну», паспрыяўшы перамозе зь лікам 4:2. Асабліва добрым для гульца быў сэзон 2022—2023 гадоў, калі футбаліст за сэзон 7 разоў цэліў мяч у браму супернікаў. Прыкетным быў матч хатні матч супраць браціслаўскага «Словану», калі Капралік забіў чатыры галы ў браму сталічнага клюбу. Той матч скончыўся зь лікам 4:1 на карысьці жылінцаў.

Улетку 2023 году паводле арэнднай угоды далучыўся да польскага клюбу «Гурнік», адзначыўшыся голам у дэбютным матчы супраць «Відзэва»[1]. 10 лютага 2024 году ўлучыў два мячы ў браму «Пясту» ды яшчэ асыставаў партнэры, дзякуючы чаму дапамог здабыць перамогу клюбу з Забжэ[2][3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нападнік быў выкліканы на матчы зборнай Славаччыны ў лістападзе 2022 году. Калі 17 лістапада Капралік застаўся на лаве запасных у матчы супраць зборнай Чарнагорыі, праз тры дні гулец дэбютаваў у кашулі нацыянальнай каманды ў таварыскім матчы супраць зборнай Чылі, зьявіўшыся на пляцоўцы на 89-й хвіліне матчу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]