Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Масквы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адміністрацы́йна-тэрытарыя́льны падзе́л Масквы́ — сукупнасьць падзелу места на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якая прадстаўляе зь сябе 12 адміністрацыйных акругаў. Таксама тэрытарыяльнымі адзінкамі места зьяўляюцца раёны і паселішчы. Усе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі маюць найменьні ды межы, замацаваныя прававымі актамі места.

Узроўнямі (далей у пералічэньні гэтага абзацу — паводле зьмяншэньня) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Масквы зьяўляюцца:

  • Адміністрацыйныя акругі (агульная колькасьць якіх складае 12)
    • раёны і паселішчы (агульная колькасьць — 125 і 21 адпаведна; пры гэтым паселішчы існуюць толькі ў тэрыторыях, далучаных да Масквы цягам ажыцьцяўленьня пашырэньня Масквы ў 2012 року).

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад Масквы ўваходзяць 12 адміністрацыйных акругаў.

Сучасны выгляд адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу места ў цэлым усталяваўся ў 1991 року па прыняцьці закону «Пра ўсталяваньне часовых межаў муніцыпальных акругаў Масквы»[1]. Паводле гэтага закону ўводзіліся адміністрацыйныя аругі, якія падзяляліся на муніцыпальныя акругі і тэрытарыяльныя адзінкі з асаблівым статусам[1].

У 1995 року, па прыняцьці закону «Пра тэрытарыяльны падзел места Масквы»[2], муніцыпальныя акругі былі юрыдычна скасаваныя і замененыя з прыкладным захаваньнем межаў на адміністрацыйныя раёны, што ўваходзяць у адміністрацыйныя акругі.

Зь 1 ліпеня 2012 року, з прычыны пашырэньня Масквы, былі ўтвораныя 2 дадатковыя адміністрацыйныя акругі — Траецкая і Новамаскоўская, а ў іх складзе — 21 паселішча.

Назва Назва ў арыгінале Мапа
Заходняя Западный административный округ
Зеленаград Зеленоград
Новамаскоўская Новомосковский административный округ
Паўднёвая Южный административный округ
Паўднёва-Заходняя Юго-Западный административный округ
Паўднёва-Ўсходняя Юго-Восточный административный округ
Паўночная Северный административный округ
Паўночна-Заходняя Северо-Западный административный округ
Паўночна-Ўсходняя Северо-Восточный административный округ
Траецкая Троицкий административный округ
Усходняя Восточный административный округ
Цэнтральная Центральный административный округ

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пасьля пашырэньня тэрыторыі места 1 ліпеня 2012 року Масква беспасярэдне выйшла да мяжы з Калускаю вобласьцю.
  • Серад вышэйпамянёнага 21 паселішча існуе 2 мескія акругі (Траецк і Шчэрбінка), такім чынам, у склад Масквы ўваходзяць 2 былыя месты.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]