Ада Элізабэт Чэстэртан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ада Элізабэт Чэстэртан (па-ангельску: Ada Elizabeth Chesterton, дзявочае прозьвішча: Джонс (Jones), пісала пад псэўданімам Сэсіль Чэстэртан (Cecil Chesterton); 30 чэрвеня 1869, Далвіч, Лёндан, Брытанская імпэрыя — 20 студзеня 1962, Лёндан, Злучанае Каралеўства) — брытанская журналістка, пісьменьніца, філянтропка, сацыялістка[1].

Ада Элізабэт Чэстэртан
Ada Elizabeth Chesterton
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ада Элізабэт Джонс / Ada Elizabeth Jones
Псэўданімы John Keith Prothero, Mrs Cecil Chesterton
Нарадзілася 30 чэрвеня 1869
Дулвіч, Лёндан
Памерла 20 студзеня 1962
Лёндан
Сужэнец Сэсіл Чэстэртан[d][2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Журналістка, пісьменьніца, драматургіня, літаратурная крытыца, філянтропка
Гады творчасьці 1925—1962
Мова Ангельская
Значныя творы In Darkest London, 1926; My Russian Venture, 1931

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ада Джонс (пазьней Чэстэртан) нарадзілася ў Далвічы ў 1869 годзе. Пачала працаваць на Фліт-стрыт ва ўзросьце шаснаццаці гадоў.

Яна была вядомая тым, што пісала пад псэўданімамі: John Keith Prothero і Mrs Cecil Chesterton[3].

У яе былі адносіны на працягу ўсяго жыцьця з Сэсілам Чэстэртанам, які таксама быў журналістам і братам пісьменьніка Гільбэрта Чэстэртана[4].

Ада Джонс і Сэсіл Чэстэртан пабраліся шлюбам у 1916 годзе, перш чым ён пайшоў служыць жаўнерам падчас Першай сусьветнай вайны. Ейны муж выжыў пасьля раненьня, але з часам захварэў на нэфрыт. Ада Чэстэртан прыехала да яго ложка непасрэдна перад сьмерцю, і яна была адзінай чаліцай сям'і на ягоных паховінах[5].

Пасьля сьмерці мужа яна зьехала ў Польшчу на сродкі Daily Express. Наведала СССР і напісала дзьве кнігі ўражаньняў-успамінаў.

Працавала драматычнай крытыцай у часопісе G. K.'s Weekly свайго швагра[6].

Разам з Ральфам Нілам напісала некалькі п'есаў.

Яна стварыла дамы-прытулкі Сэсіл, вядомыя сёньня як Цэнтральны жыльлёвы фонд Сэсіл, якія прадастаўлялі жыльлё жанчынам, якія ня мелі месца да жыцьця. Яны былі прафінансаваныя дзякуючы рэкляме, якую стварылі ейныя кнігі пра жыцьцё ў галечы. Дамы былі названыя ў гонар ейнага памерлага мужа[7].

Ада Чэстэртан памерла ад цэрэбральнага трамбозу і цэрэбральнага атэрасклерозу ў доме састарэлых у Кройдане (Лёндан) у 1962 годзе[8].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютавала ў 1925 годзе з кнігай "In Darkest London". У 1925 годзе яна брала інтэрвію ў бясхатніх жанчынаў у Лёндане. Яна вырашыла правесьці дасьледаваньне галечы ў сталіцы, пражыўшы два тыдні на вуліцы ў 1925 г. Па словах ейнага біёграфа: «Рэдактар Sunday Express, які пагадзіўся апублікаваць ейны досьве, паспрачаўся, што яна доўга не пратрымаецца. Ён прайграў заклад, бо яна прадавала запалкі, жабравала на вуліцы і спала ў розных сховішчах». На аснове гэтага досьведу пісьменьніца апублікавала газэтныя артыкулы, якія ў канчатковым выніку былі апублікаваныя ў якасьці ейнай першай кнігі "In Darkest London". Яна стварыла іншыя падобныя кнігі на аснове посьпеху сваёй першай кнігі[9].

Працавала замежнай карэспандэнтай і апублікавала такія кнігі, як «My Russian Venture» («Мае расейскія прыгоды» (1931) і «Young China and New Japan» (Малады Кітай і Новая Японія, 1933). Усьлед за першай кнігай "In Darkest London" напісала яшчэ адну кнігу пра беднасьць «Women of the Underworld» (1936). Наступнай ейнай кнігай сталі «Чэстэртаны» (1941). Падчас Другой сусьветнай вайны зноў наведала Савецкі саюз і выдала кнігу «Салют Саветам» (1942)[10].

Сэсіль Чэстэртан і Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас наведваньня СССР спынялася ў Беларусі. Апісала сваю вандроўку па савецкай Беларусі.

Адам Мальдзіс адным зь першых пазнаёміў беларускае чытацтва з ангельскай журналісткай і пісьменьніцай, якая на 120 старонках кнігі «Мае расейскія прыгоды» (1931) пакінула цікавыя заўвагі і ўражаньні ад наведваньня Беларусі[11].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• The man who was Thursday. [A play in three acts.] Adapted from the novel of G.K. Chesterton 1926

• In Darkest London 1926

• St. Teresa 1928

• The Love Game: A Comedy in Three Acts 1926 (West End 1931)

• My Russian Venture 1931

• Women of the Underworld 1932

• Young China and New Japan 1933

• Sickle or Swastika? 1935

• This Thy Body, An Experience in Osteopathy 1937

• I Lived in a Slum 1938

• What Price Youth? 1939

• The Chestertons: By Mrs. Cecil Chesterton 1941

• Salute The Soviet 1942.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ada Chesterton, Spartacus Educational, https://spartacus-educational.com/Ada_Chesterton.htm
  2. ^ Who's who (брыт. анг.)(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  3. ^ Bernard Bergonzi, ‘Chesterton, Cecil Edward (1879–1918)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004.
  4. ^ Bernard Bergonzi, ‘Chesterton, Cecil Edward (1879–1918)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004.
  5. ^ Mark Knight, ‘Chesterton , Ada Elizabeth (1869–1962)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004; online edn, Jan 2014, https://www.oxforddnb.com/display/10.1093/ref:odnb/9780198614128.001.0001/odnb-9780198614128-e-39077
  6. ^ Mark Knight, ‘Chesterton , Ada Elizabeth (1869–1962)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004; online edn, Jan 2014, https://www.oxforddnb.com/display/10.1093/ref:odnb/9780198614128.001.0001/odnb-9780198614128-e-39077
  7. ^ Kirsten Jarrett, In Darkest London: Investigating Destitution in the 1920s, January 23, 2012, Voluntary Action History Society, http://www.vahs.org.uk/2012/01/chesterton-jarrett/
  8. ^ Bernard Bergonzi, ‘Chesterton, Cecil Edward (1879–1918)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004.
  9. ^ Ada Chesterton, Spartacus Educational, https://spartacus-educational.com/Ada_Chesterton.htm
  10. ^ Ada Chesterton, Spartacus Educational, https://spartacus-educational.com/Ada_Chesterton.htm
  11. ^ А. Мальдзіс, 3 літаратуразнаўчых вандраванняў: Нарысы, эсэ, дзённікі. — Мн., 1987, с. 189.