Абмеркаваньне катэгорыі:Вайскаводы паводле краінаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную перанесьці дадзеную катэгорыю ў [[Катэгорыя:Военачальнікі па краінах]], бо слова «вайскавод» альбо «вайскавода» не зьяўляецца агульнапрынятым, і тым больш літаратурным, пра што сьведчыць яго адсутнасьць у слоўніках [1], [2], у адрозьненьні ад слова «военачальнік» якое сустракаецца ў слоўніку Нашай Нівы, ужываецца часьцей за «вайскаводаў» у гугле і не супярэчыць правілам БКП з пункту гледжаньня правапісу галосных у складаных словах (6:21). --Jauhienij 15:40, 13 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Адцемлю толькі, што «вайскавод» паходзіць зь Беларуска-расейскага слоўніка (Байкова і Некрашэвіча) [3]. Да пераносу стаўлюся нэўтральна — як вырашаць астатнія. --Казімер Ляхновіч 16:08, 13 студзеня 2011 (EET)[адказаць]
Адцемлю таксама, што напісаньне слова ў слоўніу Байкова-Некрашэвіча не супадае з нормай напісаньня дзьвюхчасткавых складаных словаў у БКП (з націскам на першым складзе другой часткі о, ё ў першай частцы пераходзяць адпаведна ў а, е (я)) --Jauhienij 16:16, 13 студзеня 2011 (EET)[адказаць]