Абмеркаваньне:Эгіпет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чаму назваю ёсьць Эгіпет, але не Эгіпэт? http://slounik.org/search?dict=&search=%D1%8D%D0%B3%D1%96%D0%BF%D1%8D%D1%82&x=0&y=0

У пытаньнях правапісу першаснай крыніцай зьяўляецца БКП, які сьведчыць, што Эгіпет мусіць пісацца празь е. — Wizardist г 00:55, 12 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
А ці можна спасылку на рэсурс які выдае Эгіпет? Я маю на ўвазе артаграфічны слоўнік а не выпадковы прыклад у правілах напісаньня першае літары ў гэтым слове.
Артаграфічны слоўнік для клясычнага правапісу толькі адзін — слоўнік Нашай Нівы. Але ў пэўных выпадках ён супярэчыць пазьнейшаму выданьню БКП. Гэта адзін такіх выпадкаў. —zedlik 01:25, 12 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Здаецца што ўсе гэтыя выпадкі трэба спадарам аўтарам даслаць на праверку. У кожным разе, вандаліць тут ня буду :)
Вядома, паўнавартаснага артаграфічнага слоўніка вельмі не хапае. Пакуль арыентуемся на прыклады да правілаў БКП, тым больш, што, наколькі мне вядома, за ўвесь час пасьля выданьня кнігі ў іх была знойдзеная толькі адна недакладнасьць, таму ступень даверу да прыкладаў у кнізе вельмі высокая. —zedlik 01:42, 12 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Адзін з удзельнікаў, Jauhienij, здаецца, наведвае лекцыі Вячоркі, аднаго з аўтараў, па клясычным правапісе. Скажу, каб неяк запытаўся. :) — Wizardist г 01:44, 12 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Больш за ўсё цікавіць _гісторыя_ пераўтварэньня Эгіпэт у Эгіпет.
Там не выпадковы прыклад, бо ёсьць яснае тлумачэньне ў зносцы: «У слове Эгіпет галосны е — беглы: у Эгіпце, эгіпцянін». --Red_Winged_Duck 01:57, 12 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Я думаю аўтар проста не вызначыўся як яму пісаць. Таму ў 2001 року было Эгіпэт, але ў 2005 - Эгіпет. Такое бывае.
Так, беглы галосны. Падобна да Эўропа — эўрапейскі, бо «беглы галосны» гэта «беларускі словаўтваральны сродак», таму ў такіх выпадках заўсёды будзе «е». А Эгіпэт, гэта з таго ж шэрагу, што і місыя і русыфікацыя — уплыў змагароў на моўную норму --Jauhienij 14:43, 12 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Наўрад ці. Простая варыятыўнасьць або паланізм, якія былі скасаваныя ў спробах нармаваньня правапісу канца 20-га стагодзьдзя, хутчэй за ўсё (Файл:Diplomatic mission of BNR.jpg). —zedlik 15:33, 12 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Паланізму тут няма, бо папольску будзе Egipt. А ўкраінцы таксама змагары, бо ў іх (перакладаючы на беларускі скрыпт) Егіпэт. У слове Эўропа беглых галосных няма.
У слове эўрапейскі ёсьць беглы галосны, у адваротным выпадку было б эўропскі. --Jauhienij 15:54, 12 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Нене, гэта быў адказ на заўвагу пра словы кшталту «місыя», «русыфікацыя», «тэлевізыйны». —zedlik 16:00, 12 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]