Абмеркаваньне:Шэйман

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Я прапаную ствараць такія перанакіраваньні. Вось напрыклад я жадаю знайсьці артыкул Віктар Шэйман, але я не памятаю яго імя, і я напрыклад у пошуку пішу Шэйман, а мне пошук дае толькі адзін варыянт - Сьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьня. Што гэта, навошта мне гэта…? Калі некалькі выбітных асоб будуць мець аднолькавыя прозьвішчы, то неабходна будзе ствараць неадназначнасьці. Так зроблена і ў расейскай Вікіпэдыі, і галоўнае гэта вельмі зручна. --Ліцьвін 12:23, 6 жніўня 2008 (UTC)

Я ня супраць. Толькі чаму вы ўвесь час спасылаецеся на расейскую Вікіпэдыю? --Red_Winged_Duck 12:35, 6 жніўня 2008 (UTC)
Правакацыйнае пытаньне :) Я ў асноўнай меры сачу за падзеямі ў расейскай Вікіпэдыі, яна ў сваю чаргу ў ангельскай. У выпадках неадназначнасьці я зьвяртаюся напрамую ў ангельскую. --Ліцьвін 12:48, 6 жніўня 2008 (UTC)
Я да таго, што і без адсылкі да расейскай Вікіпэдыі прапанова гучала бы нармальна. :) А ейныя згадкі пры кожным спрэчным пытаньні выглядаюць крыху навязьліва. У іх іншыя памеры Вікіпэдыі, іншыя пагадненьні аб назвах артыкулаў і г.д., таму мне такія адсылкі падаюцца ня надта карэктнымі, і менавіта таму такія пытаньні варта разглядаць у межах гэтай Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 12:57, 6 жніўня 2008 (UTC)