Абмеркаваньне:Тэркс і Кэйкас

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мяркую, што больш слушнай назвай будзе Тэркс і Кэйкас. --Red_Winged_Duck 19:09, 19 лютага 2009 (UTC)

Чаму? Turks [цёкс]. Звычайна u ў ангельскай мове чытаецца як а — Russia [раша], nun [нан], nuts [натс], turret [тарыт]... Пералік краінаў: Таркс і Кэйкас. parta.by: Таркс і Кэйкас. А адкуль Тэркс і Кэйкас? Мяркую, трэба назад пераносіць. --Ліцьвін 15:56, 21 лютага 2009 (UTC)
У гэтай пазыцыі u чытаецца як [ə], таму э будзе больш адпавядаць арыгінальнай назьве, чым а. Іншая справа, што крыніцаў вобмаль, а аўтрарытэтных зусім няма. Сьпіс «Пералік краінаў» відавочна зьяўляецца сьпісам назваў зь Вікіпэдыі. Паводле Саўкі клясычны правапіс імкнецца да максымальнага захаваньня арыгінальнага вымаўленьня. —zedlik 02:21, 22 лютага 2009 (UTC)
Не, чытаецца як [ə:] — нешта сярэдняе паміж [ё] і [о], г.зн. [цёкс] ці [цокс], [р] не прамаўляецца. Але мы прамаўляем, таму трэба шукаць адпаведнікі, вось напрыклад turret ['тарыт], u пад націскам, таму а; surprise [сэ'прайз], u не пад націскам, таму э; surrogate ['сарэгіт], u пад націскам, таму а; surveying [сэ'вэіін], u не пад націскам, таму э; surround [сэ'раўнд], u не пад націскам, таму э; tunnel ['танл], u пад націскам, таму а; tunny ['тані], u пад націскам, таму а; tuck [так], u пад націскам, таму а; trust [траст], u пад націскам, таму а; trusty ['трасьці], u пад націскам, таму а і г.д. Відавочна, што ў слове Turks u пад націскам, таму чытаць і пісаць трэба праз а. --Ліцьвін 16:25, 22 лютага 2009 (UTC)
Гэта залежыць не ад націску. Усе вашыя прыклады, дзе u чытаецца як а, адпавядаюць у транскрыпцыі [ʌ]: turret [tʌrit], surrogate [sʌrəgət] і г.д. У нашым выпадку мы маем справу з [ɝ]: [ˈtɝːks əŋ ˈkeɪkəs], што будзе перадавацца як э, але ніяк ня а. --Red_Winged_Duck 17:13, 22 лютага 2009 (UTC)
[ə:] — нешта сярэдняе паміж [ё] і [о], і ніяк не э. Слова Turks чытаецца як [цёкс] ці [токс]/[цокс], а не [цэкс] — гэта проста немагчыма. Я шукаў адпаведнікі, бо ў нас р прамаўляецца. І ў гэтых выпадках усё залежыць ад націску, бо літара не зьмяняецца. Калі прыняць, што р у ангельскай мове прамаўляцца, то атрымаецца Таркс, як і trust ([траст], а не [трэст]). Вось гэта будзе сапраўды максымальнае захаваньне арыгінальнага вымаўленьня. --Ліцьвін 17:26, 22 лютага 2009 (UTC)
У слове trust гук [ʌ], таму гэта няслушны прыклад. Праз а гук [ɝ] перадавацца ня можа. Дадаткова можна пачытаць тут: en:R-colored vowel. Калі браць БКП-2005, то найбольш блізкім да гэтага выпадку будзе правапіс фіналяў -эр. --Red_Winged_Duck 17:57, 22 лютага 2009 (UTC)
У слове trust гук [ʌ], таму гэта няслушны прыклад. Праз а гук [ɝ] перадавацца ня можа. А хто сказаў, што можа? [ə:] — нешта сярэдняе паміж [ё] і [о]. Дзе э? Гэта вымаўленьне, літара тая жа, але ў залежнасьці ад націску і выкарыстаньня зьмяняецца вымаўленьне — а, ью, у, э. Канчаткі -эр толькі таму што -эр, што яны -er. Гэта зусім няслушны прыклад. У дадзеным выпадку трэба пісаць або празь ё/о але без р, або праз а але з р. Я прывёў прыклады чаму трэба рабіць менавіта так. Напрыклад у расейскай вікі першы варыянт — Тёркс. Яны захавалі вымаўленьне, але і захавалі р. Але гэта таксама няправільна. Бо гэта немагчыма ў ангельскай мове. Нам жа трэба прыняць, што р застаецца і u чытаецца пад націскам (відавочна) і такім чынам, трэба пісаць праз а. --Ліцьвін 18:38, 22 лютага 2009 (UTC)
А вось і адпаведнік у БКП-2005 знайшоўся. Паводле БКП-2005: гурт «Дып Пэрпл» (пункт 27). Слова purple мае ў сабе якраз патрэбнае нам спалучэньне -ur- у патрэбнай пазыцыі пад націскам. Паводле транскрыпцыі мы маем [ˈpɝpl]. Такім чынам, паводле БКП-2005 будзе слушным пісаць Тэркс. --Red_Winged_Duck 19:52, 22 лютага 2009 (UTC)
Так, атрымліваецца Тэркс. Добра. --Ліцьвін 21:20, 22 лютага 2009 (UTC)