1 лістапада 2016 году дапоўніў артыкул больш як на 35 кілябайт, у выніку чаго яго памер павялічыўся больш як 7-кратна. 18 ліпеня 2018 году падмацаваў зьмест 10 крыніцамі і 12 выявамі. Ёсьць герархія разьдзелаў, уводзіны, 14 вольных выяваў, інтэрвікі, катэгорыі і вонкавыя спасылкі. Што варта дадаць для вылучэньня ў добрыя?--Удзельнік:W20:11, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Варта згадаць пры канфлікты, што ўзьнікалі на глебе ўшыльненьня раёну, скажам ва Ўруччы. Таксама нічога не пабачыў пра раён «Маяку Менску» і іншыя пабудовы Dana Holdings, якія таксама знаходзяцца на тэрыторыі раёну і часта крытыкуюцца. --Red_Winged_Duck20:48, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Я ўсё ж мяркую, што з гэтымі Мядзьведжыным і Міхайлавым нейкая памылка, бо я паглядзеў старыя мапы тут і нідзе не знайшоў такіх вёсак побач з Уруччам (затое яны ёсьць тут і тут). Акрамя таго вось тут згадваецца пра перайменаваньні вуліц і завулкаў у Міхалова і Мядзьведжына, якое адбылося акурат у 1978 годзе, але, як вядома, яны знаходзяцца ў заходняй частцы Менску, а зусім не ва Ўруччы. Прапаную прыбраць гэты сказ з артыкула, пакуль ня зьявіцца нейкая іншая крыніца. --Red_Winged_Duck15:08, 23 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Пэўна, у адміністрацыі Першамайскага раёну нехта проста не разабраўшыся скапіяваў адсюль усё ў адну кучу:
Включить в городскую черту города Минска деревню Дрозды и поселок Уручье Зеленолугского сельсовета, деревни Михалово, Петровщина и Тресковщина Щемыслицкого сельсовета, поселок Барановщина, деревни Барановщина и Медвежино Ждановичского сельсовета Минского района.