Абмеркаваньне:Мацьвіенка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Як слушна перадаваць замежнікаў з такім прозьвішчам — Мацьвіенка ці Матвіенка? Напрыклад, наконт прозьвішча губэрнатаркі Санкт-Пецярбургу адназначнасьці няма ні ў прэсе, ні ў Правапісе. —zedlik 14:44, 26 траўня 2009 (UTC)

Гэта не замежнае прозьвішча. З тых, што я ведаю, заўсёды кажуць Матвіенка, але ўлічваючы, што ў беларускай мове, прыклад: Літва — ліцьвін, то мяркую лепш заўсёды пісаць Мацьвіенка і рабіць пенакіраваньні. --Ліцьвін 15:08, 26 траўня 2009 (UTC)
А якое, калі не замежнае? У губэрнатаркі Санкт-Пецярбургу беларускае прозьвішча? Варыянт «літвін» у беларускай мове гэтаксама дапушчальны як і «ліцьвін». —zedlik 15:15, 26 траўня 2009 (UTC)
Гэта таксама і беларускае прозьвішча. Наогул для расейцаў не характэрны прозьвішчы з суфіксам -енка. Мацьвіенка — гэта беларускае і ўкраінскае прозьвішча. Я хіба штосьці пісаў пра недапушчэньні? Калі ласка, азнаёмцеся з артыкуламі тыпу Ліцьвіны, Ліцьвін (неадназначнасьць), Ліцьвінаў і г.д. --Ліцьвін 15:40, 26 траўня 2009 (UTC)
І да чаго тады было вашае «ўлічваючы, што ў беларускай мове, прыклад: Літва — ліцьвін»? А прозьвішча настолькі ж беларускае, наколькі і небеларускае. —zedlik 15:50, 26 траўня 2009 (UTC)
Гэта быў як прыклад. Мы жа за суцэльную беларускасьць. На форумах ужо вядуцца сапраўдныя войны, як правільна ліцьвін ці літвін. Пры гэтым нават некаторыя СМІ, якія выкарыстоўваць наркамаўку пішуць ліцьвін. Дзіўна, не ліцвін, а менавіта ліцьвін. --Ліцьвін 15:55, 26 траўня 2009 (UTC)
Не разумею, пра якую «суцэльную беларускасьць» і прыклады чаго вы кажаце. Ёсьць канкрэтная асоба з канкрэтным прозьвішчам, ёсьць два варыянты гэтага прозьвішча, дапушчальныя ў беларускай мове. Маё пытаньне было толькі ў тым, які з двох варыянтаў выбраць асноўным. —zedlik 16:00, 26 траўня 2009 (UTC)
Я лічу, што лепш выбраць Мацьвіенка, усё астатняе — перанакіраваньні. --Ліцьвін 16:06, 26 траўня 2009 (UTC)
Файна, дзякуй за меркаваньне. —zedlik 16:11, 26 траўня 2009 (UTC)