Абмеркаваньне:Гандурас

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Напісаньне правільнае. Наконт націска слушна.--Andrei 22:16, 12.07.2005 (UTC)

Зьмест Абмеркаваньне:Андурас[рэдагаваць крыніцу]

Чаму Андурас а не Гандурас? Традыцыйна перадаем гішпанскі нямы "h" які даўней вымаўляўся (а ў асобных дыялектах і гаворках вымаўляецца і зараз) як беларускі "г". La Habana Гавана Hispania Гішпанія Haití Гаіці --Andrei 22:13, 12.07.2005 (UTC)

Перадача эўрапейскага Hh праз беларускае Гг - ніяк не матывавана лагічна (акрамя жаданьня не парушаць арыгінальнага НАПІСАНЬНЯ пры карыстаньні лацінкаю, але, сапраўды кажучы, гэта не аргумэнт). Як шырока вядома, у ЛІТАРАТУРНЫХ варыянтах паўднёва-эўрапейскіх моваў, у тым ліку і гішпанскай, ясна замацавана: літара Hh не вымаўляецца. Таму гішпанцы (дакладней, усе носьбіты гэтае мовы) вымаўляюць "Ондурас", што на беларускі манэр гучыць як "Андурас".

Цікава, а ангельскі Honduras — таксама калька з расейскай? --EugeneZelenko 01:04, 13.07.2005 (UTC)

А таксама ўсе славянскія Гандурасы/Хандурасы - Vojt V 13.07.2005

Не, ангельскі Honduras - гэта перадача арыгінальнага напісаньня, вось і ўсё. А вядома, што брытанскі падыход тут вельмі ненавуковы. Бо яны чытаюць арыгінальнае НАПІСАНЬНЕ згодна з уласнымі правіламі ВЫМАЎЛЕНЬНЯ, вось і атрымоў ваецца ў іх, што сярод нямецкіх танкісатаў асабліва вызначыўся Майкл Ўітмэн :) (Michael Witmann - нямецкае напісаньне). Такі падыход - шчыра кажучы, прафанскі. А арыентавацца патрэбна ані на ангельскі, ані на расійскі варыянт -- але на арыгінал.

Зьмест Андурас[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, праверце пераклад назваў і перанясіце ў артыкул, хто добра ведае прадмет. --EugeneZelenko 04:04, 14.07.2005 (UTC)

Афіцыйная мова - іспанская. Сталіца - Тэгусігальпа. Каардынаты сталіцы 14° 6' N, 87° 13' W. Прэзідэнт Рыкарда Радольфа Мадура Хоэст. Плошча - 112 090 км². Насельніцтва - 6 249 598 чалавек. Валюта Лэмпіра. Нацыянальны гімн Tu bandera es un lampo de cielo Интэрнэт-дамэн .HN Тэл. прэфікс 504 Адміністратыўна-тэрытарыяльны падзел: 19 дэпартамэнтаў: Акатэпэкэ — г. Акатэпэкэ Аланха — г. Ютыкальпа Атлантыда — г. Ла-Сэйба Вале — г. Накаомэ Выспы Іслас-дэ-ла-Баія — г. Раатан Грасьяс-а-Д'ёс — г. Пуэрта-Лэмпіра Ёра — г. Ёра Інтыбука — г. Ла-ЭспэрансаКалон — г. Трухільё Камаягуа — г. Камаягуа Капан — г. Санта-Роса-дэ-Капан Кортэс — г. Сан-Пэдра-Сула Ла-Пас — г. Ла-Пас Лэмпіра — г. Грасьяс Санта-Барбара — г. Санта-Барбара Цэнтральны — г. Тэгусігальпа Чалутэка — г. Чалутэка Эль-Параіса — г. Юскаран

Спадарове, ва ўсіх паважаючых сябе энцыклапэдыях абавязкова ставіцца націск словаў у пачатку артыкула! Будзьма сур'ёзнай энцыклапэдыяй!

У якой крыніцы можна пабачыць, дзе ў гэтым слове націск? «Навуковы» мэтад не разглядаецца. --EugeneZelenko 13:59, 14.07.2005 (UTC)