Абмеркаваньне:Галаўны мозаг

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паглядзеўшы па слоўніках заўважыў, што сустракаецца два асноўныя варыянты напісаньня гэтага слова: «мозаг» [1] (НН, Байкоў-Некрашэвіч, Кароткі фізыялягічны) і множны лік «мазгі» (таксама НН і фізыялягічны + уся Інбелкультаўская лексыкаграфія і прыклад у БКП) [2], але варыянт «мозг» без устаўнога а сустракаецца надзвычай рэдка. Я нават ня ведаю куды лепш пераносіць. Можа спадарства што параіць? --Jauhienij 23:18, 14 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]

Вось тут абмяркоўвалі гэтае пытаньне Асабіста я схіляюся да варыянту «мозаг»: калі верыць Этымалягічнамі слоўніку БМ, то адзіночны лік меў шырокі распаўсюд у дыялектах + прысутнічае практычна ўва ўсіх мовах, зь якімі беларуская мае гістарычныя зьвязкі. --Казімер Ляхновіч 13:19, 10 кастрычніка 2011 (FET)
Тады варта перанесьці ў Галаўны мозаг з адпаведнымі спасылкамі. --Jauhienij 13:41, 10 кастрычніка 2011 (FET)