Імя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Імя́ — гэта ўласная назва прадмета, то ёсьць чалавека, жывёлы альбо пэрсанажа. У некаторых іншых мовах тэрмін, які абазначае ўласную назву прадмета (напрыклад, англ. name), можа абазначаць уласную назву любой іншай сутнасьці — арганізацыйнай адзінкі (напрыклад, прадпрыемства), рэчы, прадукту (брэнду), ідэі. альбо канцэпцыя.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імя звычайна выконвае ідэнтыфікацыйную функцыю — адрозьнівае членаў аднаго класа. Згодна з сучаснымі навуковымі дасьледаваньнямі[1], імёны ўтвараюць ідэнтыфікацыйны рэестар (індэкс) асобаў у межах пэўнай інфармацыйнай сукупнасьці.

Навуковым вывучэньнем імёнаў займаецца разьдзел мовазнаўства — анамастыка, які вывучае гісторыю, ужываньне й паходжаньне імёнаў, гэта значыць канатацыю імя. Іншая частка анамастыкі займаецца тэарэтычным вывучэньнем імёнаў, гэта значыць пытаньнем: што такое імя? Гэта тэорыя асноўнага значэньня імя.

Антрапанамастыка — частка анамастыкі, якая вывучае ўласныя імёны асобаў — імёны, прозьвішчы, псэўданімы.