Ільля Васілевіч (футбаліст)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ільля Васілевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 красавіка 2000(2000-04-14)[1] (24 гады)
Рост 179 см
Вага 71 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017 Баранавічы 9 (1)
2018—2019 Шахтар Данецк 0 (0)
2019—2023 БАТЭ 46 (4)
2020 Славія Мазыр 10 (0)
2024—4 Тарпэда-БелАЗ 6 (2)
Зборныя
2017—2018 Беларусь (да 19)[d] 5 (0)
2022 Беларусь (да 21) 4 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 траўня 2024.

Ільля́ Васіле́віч (нар. 14 красавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў займацца футболам у родных Івацэвічах. У веку 12 гадоў паступіў у пастаўскую акадэмію ПМЦ, а пасьля далучыўся да менскай футбольнай школы «Фартуна». Навучаўся ў Акадэміі АБФФ, а ў другой палове 2017 году выступаў у Першай лізе за «Баранавічы». У студзені 2018 году падпісаў трохгадовы кантракт з данецкім «Шахтарам», які пачаў дзеіць з красавіка[3]. Выступаў за моладзевую каманду «Шахтара», да асноўнага складу не прыцягваўся.

У жніўні 2019 году, пакінуўшы ўкраінскі клюб, далучыўся да барысаўскага БАТЭ[4]. У другой палове 2019 году выступаў за дубль барысаўчанаў, а да сэзону 2020 году рыхтаваўся поруч з асноўнай камандай. У сакавіку 2020 году быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[5], дзе пераважна выходзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, аднак, прыцягваўся да матчаў дублю. Зь верасня 2020 году не гуляў праз траўмы. У сьнежні 2020 году па заканчэньні арэнды пакінуў мазырскі клюб. У красавіку 2021 году быў заяўлены за БАТЭ і пачаў гуляць за дубль, а пазьней замацаваўся ў асноўнай камандзе. У сьнежні 2023 году пакінуў барысаўскі клюб[6]. У студзені 2024 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[7].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2016—2017 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 і кастрычніку 2018 гадоў гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Эўропы. 26 лютага 2022 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы 2023 году супраць зборнай Кіпру (1:0).

Дасягненні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]