XMPP

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Extensible Messaging and Presence Protocol (XMPP; раней Jabber[1] — /ˈʤæb.ə(r)/; па-беларуску: балбатня, гавэнда) — адкрыты пратакол абмену імгненнымі паведамленьнямі (IM) на аснове XML. Дазваляе пашырэньні і абмен дадатковай інфармацыяй (напрыклад, сьпісамі кантактаў). Першапачаткова прызначаўся для блізкага да рэальнага маштабу часу, але зараз пашырыўся на больш шырокую вобласьць сродкаў абмену паведамленьнямі. Быў распрацаваны ў 1999 годзе супольнасьцю праграмістаў, якія распрацоўваюць праграмы з зыходным кодам «Jabber». Пратакол распрацаваны каб была магчымасьць дадаваць пашырэньні, пратакол быў пашыраны такімі функцыямі, як перадача голасу па інтэрнэт-пратаколу і сыгналізацыя перадачы файлаў.

Тэхналёгія XMPP пачала выкарыстоўвацца ў якасьці асынхроннай і пашыральнай плятформы для абмену імгненнымі паведамленьнямі і сеткі абмену імгненнымі паведамленьнямі (па-ангельску: IM — Instant Messaging), падобнай па магчымасьцях да камэрцыйных сыстэмаў IM (AIM, ICQ, Windows Live Messenger і Yahoo. На базе дадзенай тэхналёгіі было створана мноства прыватных і карпаратыўных сэрвэраў XMPP. Сярод іх вылучаюцца такія буйныя праекты, як сыстэмы абмену імгненнымі паведамленьнямі кампаніі Яндэкс (Я.Онлайн), Gizmo5 і LiveJournal. Раней выкарыстоўвалася ў Google (Google Talk) да спыненьня працы гэтага сэрвісу 16 лютага 2015 году.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

XMPPсховішча мультымэдыйных матэрыялаў