WiMAX

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Базавая станцыя.

WiMAX (па-ангельску: Worldwide Interoperability for Microwave Access) — тэлекамунікацыйная тэхналёгія перадачы інфармацыі па радыё-каналах сувязі, у большасьці выпадкаў выкарыстаньня, забясьпечваючы кожнага кліента інтэрнэт-доступам. Часам блытаецца зь іншай тэхналёгіяй, Wi-Fi, ад якой адрозьніваецца значна большай зонай пакрыцьця сыгналу, і, у адрозьненьне ад Wi-Fi, падпарадкоўваецца стандарту IEEE 802.16 (таксама шырокапалосны бяздротавы доступ). Назва WiMAX была абвешчаная некамэрцыйнай арганізацыяй WiMAX Forum, створанай у чэрвені 2001 году, каб прасоўваць зручнасьць і канцэпцыю сумеснага выкарыстаньня, прапанаваную стандартам. WiMAX Forum характэрызуе WiMAX як «стандартызаваную тэхналёгію, якая вырашае праблему апошняй мілі праз шырокапалосны бяздротавы доступ, альтэрнатыву кабэльным сеткам і DSL»[1].

Стандарты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

WiMAX як тэхналёгія апісваецца стандартам IEEE 802.16, зацьверджаным арганізацыяй WiMAX Forum. Сэртыфікацыя прыладаў згодна з стандартам азначае, што прылады розных вытворцаў будуць здольныя працаваць разам у адной сыстэме. Сэртыфікацыяй займаецца WiMAX Forum.

Стандарт IEEE 802.16 у розных крыніцах згадваецца як «WiMAX», часам таксама «Fixed WiMAX», «Mobile WiMAX», «802.16d» і «802.16e»[2]. Афіцыйна існуе толькі дзьве вэрсіі стандарту:

  • 802.16-2004, вядомы як 802.16d. Назва «Fixed WiMAX» (бел. фіксаваны WiMAX) эквівалентна гэтай вэрсіі, таму што стандарт не прадугледжвае «мабільнасьць», у прыватнасьці, роўмінг паміж базавымі станцыямі адной сеткі.
  • 802.16e-2005, вядомы як 802.16e, зьяўляецца ўдасканаленай вэрсіяй 802.16-2004. Паміж іншых правак была створаная падтрымка мабільнасьці — з-за гэтага часам узгадваецца як «Mobile WiMAX».

На дадзены момант Mobile WiMAX зьяўляецца найбольш камэрцыйна запатрабаванай тэхналёгіяй, таму зараз актыўна ўводзяцца ў працу новыя бяздротавыя сеткі (у прыватнасьці, у Беларусі; гл. ніжэй).

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магчымасьці WiMAX, а менавіта хуткасьць перадачы і вялікая зона пакрыцьця, робяць рэальным выкарыстаньне WiMAX у наступных сфэрах:

  • Падключэньне хот-спотаў Wi-Fi да Інтэрнэту
  • Выкарыстаньне ў якасьці вырашэньня пытаньня «апошняй мілі»
  • Надаваньне розных тэлекамунікацыйных паслугаў (triple play)
  • Мабільнае выкарыстаньне

WiMAX у Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяпер у Беларусі дзейнічае толькі адна сетка WiMAX з кропкавым пакрыцьцём Менску[3].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

WiMAXсховішча мультымэдыйных матэрыялаў