Vought F-8 Crusader

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Vought F-8 Crusader

Тып самалёта: Палубны зьнішчальнік
Краіна-вытворца: ЗША
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: Сакавік 1957 - 19 сьнежня 1999
Выкарыстаньне: ЗША, Францыя, Філіпіны
Войны і канфлікты: Вайна ў Віетнаме, Вайна ў Лаосе
Гісторыя вытворчасьці:
Час стварэньня: Верасень 1952 - 25 сакавіка 1955
Першы палёт: 25 сакавіка 1955
Вытворца: Chance Vought
Гады вытворчасьці: 1955—1965
Усяго выраблена: 1261
Памеры:
даўжыня, м: 16,53
Размах крылаў, м: 10,87 складзены: 6,86
Вышыня, м: 4,8
Плошча крылаў, м²: 34,84
Маса:
Пусты, кг: 8538
Нармалёвая, кг: 13646
Максымальная, кг: 15549
Рухавікі:
Характарыстыкі:
Макс. хуткасьць, км/г: 1859 (на вышыні 11000 м)
Баявы радыюс, км: да 635
Далёкасьць палёту, км: 2295
Практычная столь, м: 12802
Узбраеньне:
Выявы ў: Вікісховішчы
Пара F-8J з 191-ай зьнішчальнай эскадрыльлі ВМС ЗША, 1974/1975 рок

Vought F-8 Crusader (вымаўляецца «Воўт F-8 «Крусэйдэр»», Крыжаносец) — амэрыканскі зьнішчальнік палубнага базаваньня, адзіны ў гісторыі авіяцыі сэрыйны самалёт зь пераменным ў палёце вуглом ўсталёўкі крылаў. У ходзе Віетнамскай вайны, паводле афіцыйных амэрыканскіх зьвестак, F-8 меў лепшыя суадносіны перамог і стратаў у паветраных баях, абыйшоўшы асноўны амэрыканскі зьнішчальнік F-4. У складзе ВМС Францыі эксплюатаваўся да 1999 року.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 1952 року ВМС ЗША вылучылі тэхнічныя патрабаваньні да новага зьнішчальніку. Гэты самалёт мусіў быць здольным разьвіваць максымальную хуткасьць M = 1,2 на вышыні 9150 м, мець хуткасьць уздыму 127 м/с і пасадкавую хуткасьць ня больш за 160 км/г. Узбраеньне павінна было складацца з 20-мм гарматаў, а таксама самалёт мусіў мець магчымасьць несьці рознага кшталту ракеты ды бомбы. Зыходзячы з гэтых патрабаваньняў, канструктарская група фірмы Воут на чале з Джонам Расэлам Кларкам распрацавала праект V-383. Самай незвычайнай рысай гэтага самалёту было крыло зь зьменным вуглом усталёўкі, якое дазваляла палепшыць узьлётна-пасадкавыя характарыстыкі.

Новая машына выканала першы палёт 25 сакавіка 1955 року (пілёт — Джон Конрад), перавысіўшы пры гэтым хуткасьць гуку. Выпрабаваньні праходзілі хутка і без праблемаў. Першы сэрыйны самалёт падняўся ў паветра 30 верасьня 1955 р. У 1957 годзе F-8 пачаў паступаць на ўзбраеньне ВМС. Сэрыйная вытворчасьць працягвалася да 1965 року, за ўвесь час быў пабудаваны 1261 самалёт.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Схема самалёту F8E.

Зьвесткі, прыведзеныя ў гэтым разьдзеле, адпавядаюць мадыфікацыі F-8H.

Тэхнічныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Экіпаж: 1 (пілёт)
  • Даўжыня: 16,53 м
  • Размах крылаў: 10,87 м
  • складзены: 6,86 м
  • Вышыня: 4,8 м
  • Плошча крылаў: 34,84 м ²
  • Стрэлападобнасьць па лініі 1/4 хорды: 42 °
  • Каэфіцыент падаўжэньня крыла: 3,4
  • Сярэдняя аэрадынамічная хорда: 3,59 м
  • Профіль крыла: NACA 65A-006 корань крыла, NACA 65A-005 заканцоўкі
  • База шасі: 5,51 м
  • Каляіна шасі: 2,95 м
  • Маса пустога: 8538 кг
  • Маса падрыхтаванага: 9134 кг
  • Нармальная ўзьлётная маса: 13646 кг (з 2 × AIM-9)
  • Максымальная ўзьлётная маса: 15549 кг
  • Максымальная пасадкавая маса: 11793 кг
  • Маса ў баі: 11704 кг
  • Маса паліва ў нутраных баках: 4158 кг
  • Аб’ём паліўных бакаў: 5103 л
  • Сілавая ўстаноўка: 1 × ТРРФ Pratt & Whitney J57-P-420
  • Безфарсажная цяга: 1 × 55,2 кн (5625 кгс) (максымальная)
  • нармальная: 1 × 40,7 кн (4150 кгс)
  • Фарсажная цяга: 1 × 87,2 кн (8890 кгс)
  • Даўжыня рухавіка: 6,85 м
  • Дыямэтар рухавіка: 1,03 м
  • Каэфіцыент лабавога супраціву пры нулявой уздымнай сіле: 0,0133
  • Эквівалентная плошча супраціву: 0,465 м²

Лётныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Максымальная хуткасьць: 1859 км/г (на вышыні 11000 м)
  • каля зямлі: 1226 км / г
  • Крэйсэрская хуткасьць: 895 км/г
  • Хуткасьць зваліваньня: 267 км/г
  • Баявы радыюс:
  • з 2 × AIM-9: 663 км
  • з 4 × AIM-9: 635 км
  • з 8 × Mk-82: 117 км
  • Практычная далёкасьць:
  • з 2 × AIM-9: 2224 км
  • з 4 × AIM-9: 1930 км
  • з 8 × Mk-82: 1139 км
  • далёкасьць: 2295 км
  • Практычная столь: 12802 м
  • Хуткасьць уздыму: 118,4 м/с
  • Час набору вышыні:
  • 6096 м за 2,8 хв
  • 9144 м за 4,7 хв
  • Нагрузка на крылы: 391,7 кг/м (Пры нармальнай узьлётнай масе)
  • Даўжыня разьбегу: 780 м (пры нармальнай узьлётнай масе)
  • Даўжыня прабегу: 1432 м
  • Аэрадынамічная якасьць: 12,8

Узбраеньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Стралкова-гарматнае: 4 × 20 мм гарматы Mk-12 зь 500 патронаў
  • Кропкм падвесаў: 6 (па 2 пад крыламі, 4 пад фюзэляжам)
  • Кіраваныя ракеты: да 4 × AIM-9
  • Некіруемыя ракеты:
  • на фюзеляжы:
  • 4 × 2 × 127 мм ракет «Зуні» у блёках LAU-33
  • 2 × 2 × 127 мм ракет «Зуні» у блёках LAU-35
  • пад крыламі:
  • 4 × 7 × 70 мм ракет «Гідра» у блоках LAU-32/56/68
  • 4 × 19 × 70 мм ракет «Гідра» у блёках LAU-3/60/61/69
  • 4 × 4 × 127 мм ракет «Зуні» у блёках LAU-10
  • Бомбы: свабоднападаючыя:
  • фугасныя:
  • 8 × 241 кг Mk 82 або 119 кг Mk 81
  • 4 × 460 кг Mk 83 або 340 кг M117
  • 2 × 925 кг Mk 84
  • запальныя:
  • 4 × Mk-77
  • 2 × Mk-79
  • касэтныя:
  • 8 × Mk-20 Rockeye II
  • 4 × CBU-24/29/49

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]