The Fire in Your Eyes

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Боаз Мауда

The Fire in Your Eyes (Ke’ilu kan, па-габрэйску: כאילו כאן; пераклад з іўрыту: Як быццам тут; пераклад з ангельскай: Агонь у тваіх вачах) — песьня, зь якой 24 траўня 2008 году Боаз Мауда прадставіў Ізраіль на міжнародным конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2008». Аўтары песьні: Дана Інтэрнэйшэнл і Шэй Кэрэм.

Песьня заняла 9 месца з 124 баламі ў фінале, а ў першым паўфінале конкурсу — 5 месца з 104 баламі. Куплеты выкананыя на іўрыце, а прыпеў на ангельскай мове.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]