Suomen virallinen lista

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Suomen virallinen lista — нацыянальны фінскі гіт-парад музычных сынглаў, які выдаецца кампаніяй ÄKT (IFPI Finland).

Гіт-парад зьявіўся ў студзені 1991 году й называўся Radiomafian lista. Ён трансьляваўся па радыё на станцыі Radiomafia (у цяперашні час YleX). У 1994 годзе чарт стаў афіцыйным гіт-парадам Фінляндыі.

У цяперашні час Suomen virallinen lista ўключае ў сябе:

  • Albums (Top 50) (альбомы)
  • Singles (Top 20) (сынглы)
  • Downloads (Top 30) (лічбавая дыстрыбуцыя)
  • Mid-priced albums (Top 10) (альбомы па сярэдняму кошту)
  • Music DVDs (Top 10) (музычныя DVD)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]