RKO Radio Pictures

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
RKO Radio Pictures Inc.
Выява лягатыпу
Тып карпарацыя
Заснаваная 1929 (як Radio Pictures Inc., дачынная Radio-Keith-Orpheum Corp.)
Краіна
Разьмяшчэньне 1270 Авэню Амэрык, Нью-Ёрк, Нью-Ёрк
Закрытая 7 сакавіка 1959
Галіна вытворчасьць фільмаў
Прадукцыя Сьпіс фільмаў
Матчына кампанія Radio-Keith-Orpheum Corp.

RKO (Radio-Keith-Orpheum) Pictures — адна з галоўных галівудзкіх кінакампаніяў 30-я і 40-я гады XX стагодзьдзя. Яе стварэньне паходзіць з карпарацыі RCA, якая атрымаўшы ўласны патэнт гукавага кіно, адмовілася ад супрацоўнцтва з існуючымі фірмамі і заснавала асобную вытворчасьць і распаўсюд фільмаў RKO.

Хаця RKO не распрацавала сваёй уласнай мадэлі кіно і не стварыла стабільнай арганізацыйнай структуры, ды дасягнула фінансавага посьпеху дзякуючы такім фільмам як «Кінг Конг», «Грамадзянін Кейн» і «Надзвычайныя Эмбэрсаны» Орсана Ўэлса і мюзыклаў з Джынджыл Роджэрс ды Фрэдам Астэра.

У 1950-я гады кампанія пачала губляць сваю значнасьць, і, хаця спробы аднавіць свае пазыцыі рабіў нават эксцэнтрычны міліянэр Говард Г’юз, яна канчаткова была ліквідавана.